Авторизация
 

Улічыце тэрміны

На падставе аналізу функцыянавання ў мінулым асенне-зімовым перыядзе сістэм цеплазабеспячэння і цеплавых сетак, а таксама парадпісанняў Дзяржэнерганагляду, спажыўцы цеплавой энергіі павінны распрацаваць мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона 2015-2016 гадоў. Абавязкова трэба ўлічыць усе негатыўныя моманты, каб правільна скласці для зацвярджэння ў выканкаме графікі адключэння на час правядзення рамонту, наладкі і выпрабаванняў. Для кантролю за ходам падрыхтоўкі цеплавой гаспадаркі ствараюцца камісіі.

 

Нагадаю, што кіравацца ў рабоце трэба дакументам ТКП 388-2012 (02230/0230) "Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі", у адпаведнасці з якім зменены тэрміны афармлення пашпартоў гатоўнасці да работы да 1 кастрычніка па графіку, што зацверджаны аблвыканкамам. З улікам яго распрацаваны раённы графік. Удзел дзяржінспектараў у камісіі па праверцы гатоўнасці спажыўцоў да работы будзе ажыццяўляцца па пісьмовых заявах.


Для жыллёвага фонду, што знаходзіцца на абслугоўванні ЖКГ, таварыстваў уласнікаў, камісіі па праверцы павінны быць створаны да 14 чэрвеня, энергаўстаноўкі прад'яўляюцца да агляду ў перыяд з 20 чэрвеня да 31 жніўня, аформленыя пашпарты гатоўнасці рэгіструюцца 1 верасня.
Школы і дзіцячыя сады камісіі ставараюць да 17 чэрвеня, агляды энергаўстановак у іх з 20 чэрвеня да 31 жніўня, пашпарты трэба зарэгістраваць у Дзяржэнерганагля-дзе 1 верасня.


Медыцынскія ўстановы камісіі ствараюць да 31 чэрвеня, агляды праводзяць з 3 да 31 жніўня, пашпарты рэгіструюць 1 верасня.
Для ведамаснага жылля камісіі фарміруюцца да 31 чэрвеня, агляды абсталявання ў іх з 3 да 31 жніўня, рэгістрацыя пашпартоў гатоўнасці 1 верасня.
Арганізацыі і ўстановы камісіі ствараюць да 31 чэрвеня, агляды праводзяць у перыяд з 3 жніўня да 18 верасня, пашпарты гатоўнасці рэгіструюць 28 верасня.
Прамысловыя і прыраўненыя да іх прадпрыемствы, прадпрыемствы АПК камісіі ствараюць да 31 чэрвеня, агляды павінны правесці з 1 да 21 верасня, а зарэгістраваць пашпарты гатоўнасці 30 верасня.


Цеплакрыніцы Мінжылкамунгаса ствараюць камісіі да 20 жніўня, агляды энергаўстановак праводзяць з 18 жніўня да 22 верасня, пашпарты рэгіструюць 25 верасня.
Цеплакрыніцы, што знаходзяцца ў веданні юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці, ствараюць камісіі да 1 верасня, прад'яўляюць энергагаспадарку да агляду гатоўнасці з 1 да 21 верасня, рэгіструюць пашпарты гатоўнасці 30 верасня.


Да спажыўцоў, якія не забяспечаць гатоўнасць да работы ў асенне-зімовы перыяд да 1 кастрычніка 2015 года, будуць прыменены санкцыі ў адпаведнасці з арт. 20.11 КоАП. А па ўсіх пытаннях падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона звяртайцеся ў цеплатэхнічную інспекцыю Глыбоцкага МрА па тэл. 8-02156-2-87-04.


Яўген ІШУЦІН,
інспектар энергаінспекцыі Глыбоцкага МрА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта