Авторизация
 

Хатнім тыранам — ахоўнае прадпісанне

Такая прафілактычная мера як ахоўнае прадпісанне была ўведзена Законам "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" ад 4 студзеня 2014 года. У адносінах да аднаго з жыхароў раёна гэтая мера ўжо прымянялася.

 

Ахоўнае прадпісанне — гэта ўстанаўленне грамадзяніну абмежаванняў на пэўныя дзеянні. Прымяняецца яно пры ўчыненні адміністрацыйных правапарушэнняў, адказнасць за якія прадугледжваецца ў арт. 9.1 ("Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і іншыя гвалтоўныя дзеянні"), 9.3 ("Абраза"), 17.1 ("Дробнае хуліганства") КоАП Рэспублікі Беларусь, у адносінах да членаў сваёй сям'і. Вынесенае прадпісанне забараняе:


*спрабаваць даведацца пра месца знаходжання грамадзяніна, які пацярпеў ад гвалту ў сям'і, калі ён знаходзіцца ў месцы, невядомым таму, хто ўчыніў гвалт;
*наведваць пацярпелага ад гвалту ў сям'і грамадзяніна, калі ён часова знаходзіцца па-за сумесным месцам жыхарства;
*мець зносіны з пацярпелым, у тым ліку па тэлефоне і праз інтэрнэт.


Акрамя таго, ахоўнае прадпісанне з пісьмовага дазволу паўналетняга грамадзяніна, пацярпелага ад гвалту ў сям'і, абавязвае хатняга тырана часова пакінуць агульнае жылое памяшканне і забараняе распараджацца сумеснай уласнасцю.
У выпадках, калі такі пісьмовы дазвол адсутнічае з-за таго, што грамадзянін знаходзіцца ў залежнасці ад асобы, у адносінах да якой вынесена ахоўнае прадпісанне, або па іншых прычынах не здольны самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы, то ахоўнае прадпісанне ўзгадняецца з пракурорам.
Указаныя забароны і абавязкі ўстанаўліваюцца кіраўніком органа ўнутраных спраў ці яго намеснікам на тэрмін ад трох да трыццаці сутак.

 

Законам прадугледжана стварэнне дзяржаўных устаноў і іх структурных падраздзяленняў па прадастаўленні паслуг часовага прытулку грамадзянам.
Нагадваем, што на базе ДУСА "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" Міёрскага раёна ў г. Дзісна створаны і дзейнічае "крызісны пакой" для паслуг часовага прытулку грамадзян, якія знаходзяцца ў крызісным становішчы, у тым ліку асобам, што пацярпелі ад гвалту ў сям'і. Паслугі прадастаўляюцца бясплатна.


Тэлефоны для даведак: 4 29 89, 4 21 44 (з 8.00 да 16.00); 3 73 53 (кругласутачна). 


Андрэй НІЗЮЛЬКА,
памочнік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 177
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 526
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 554
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 883
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Именины 23 ноября 2020
Александр, Алексей, Борис, Георгий, Денис, Иван, Константин, Михаил, Николай, Орест, Петр, Терентий, Анна, Ольга, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта