Авторизация
 

Наркотык моладзі не таварыш

У 8,5 разоў у мінулым годзе ў вобласці вырасла колькасць учыненых непаўналетнімі злачынстваў, звязаных з распаўсюджаннем наркотыкаў у моладзевым асяродку. Прычына гэтай негатыўнай з'явы — невысокі кошт сучасных псіхаактыўных рэчываў, так званых курыльных сумесей ці "спайсаў". Паспрабаваць псіхатропы, што прапаноўвае нелегальны рынак, найбольш імкнецца моладзь.

 

Адказнасць за здароўе сваіх дзяцей у першую чаргу нясуць бацькі. Трэба ўважліва назіраць за паводзінамі, эмацыянальным станам падлеткаў. Важна кантраляваць іх зносіны ў інтэрнэце, бо значная частка "спайсаў" прадаецца менавіта праз "сеціва". Не варта спраўляцца з праблемай у адзіночку. Звярніцеся да нарколага, псіхолага, паведаміце ў органы ўнутраных спраў інфармацыю пра распаўсюджвальнікаў, сайты, дзе прапаноўваюць набыць наркотык.
У сувязі з абвастрэннем праблемы распаўсюджання наркаманіі 28 снежня 2014 года Прэзідэнтам выдадзены Дэкрэт №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні наркаманіі".  

У ліку новаўвядзенняў: 


*надзяленне Міністэрства ўнутраных спраў дадатковымі паўнамоцтвамі ў пытаннях арганізацыі барацьбы з распаўсюджаннем гэтай негатыўнай з'явы;
*узмацненне адказнасці спажыўцоў і распаўсюджвальнікаў наркотыкаў.
Варта звярнуць увагу, што крымінальная адказнасць за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў цяпер наступае з 14 год. За збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў ці аналагаў на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, воінскай часці, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай, ЛПП, у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў або заведама непаўналетняму прадугледжваецца пакаранне выключна ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 год з магчымай канфіскацыяй маёмасці. Ад 12 да 25 год пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй чакае распаўсюджвальніка, калі ў выніку збыту наркотыкаў наступіла смерць чалавека ад ужывання ім наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў.


Узмоцнена і адміністрацыйная адказнасць:


*з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без прызначэння ўрача наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, таксічных ці іншых адурманьвальных рэчываў, што абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць — штраф ад 5 да 10 базавых велічынь;
*знаходжанне ў такім стане на працоўным месцы ў працоўны час — штраф ад 8 да 12 базавых;
*ужыванне без прызначэння ўрача наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў у грамадскім месцы — штраф ад 10 да 15 б.в.
Пры паўтарэнні на працягу года вышэйуказаных правапарушэнняў наступае крымінальная адказнасць. У якасці пакарання прадугледжваюцца штраф, арышт на тэрмін да трох месяцаў ці абмежаванне волі да двух год.


Аляксандр КУРДУТАЎ,

старшы ўчастковы інспектар ІСН.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта