Другасная сыравіна

Бадай у кожнага гаспадара знойдуцца рэчы, якія адслужылі свой век і цяпер сталі непатрэбнымі. Аднак не спяшайцеся адпраўляць іх на сметнік. Прыгледзьцеся, магчыма, яшчэ можна мець выгаду, рэалізаваўшы прадпрыемствам гандлю другасную сыравіну. Так, кілаграм лому бытавога чыгуну каштуе 490 рублёў, бронзы—2790, свінцу—1520, алюмінію—770, сталі—340, медзі—3290.
Макулатура закупляецца па 120 рублёў (кг), рыззё—100, шклабой—80, поліэтылен і пластыкавыя бутэлькі—100.

Варта ўлічыць, што ўсе сельскія магазіны закупляюць другасную сыравіну ў неабмежаванай колькасці, у тым ліку і металалом. У горадзе метал прымаюць па вуліцы Вакзальная, 3. Усё астатняе можна несці ў любую гандлёвую ўстанову.
Прыемна адзначыць, што планы нарыхтовак забяспечваюцца. Так, пры заданні сабраць 600 тон лому чорных металаў за 10 месяцаў прынялі 847,7. Летась было 325,0. Лому каляровых металаў закупілі 4,2 тоны пры заданні 4,0. Рыззя 15,3 тоны—планавалася 7,5.

Горшыя паказчыкі па макулатуры. Імкнуліся нарыхтаваць 158 тон, а забяспечылі 100,4. Не дацягнулі да неабходнага пры закупе поліэтылену—4,1 (5,7), шклабою—1,0 (3,4).

Спадзяёмся, што жыхары раёна праявяць актыўнасць пры здачы другаснай сыравіны, тым самым папаўняючы ўласны бюджэт. А работнікі прадпрыемстваў гандлю заўсёды пойдуць вам насустрач.

І. ФЕДУКОВІЧ,
намеснік старшыні
райпа па нарыхтоўках.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.