З 15 студзеня ААТ "Беларусбанк" ажыццяўляе прыём грашовых сродкаў на тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце "Валютны экспрэс" з тэрмінам захоўвананя 3 месяцы. Укладчыкаў прыцягвае высокая працэнтная стаўка (за першы месяц захоўвання 5,5% гадавых, за другі — 5,5%, за трэці — 6,5%), магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы, а таксама аўтаматычнае перазаключэнне дагавору на новы тэрмін, аналагічны першапачатковаму (не больш за тры разы). Аднак, адкрыць уклад можна толькі пры наяўнасці не менш за 500 USD ці EUR.
Алена ЮШКЕВІЧ.