Нагадваем страхавальнікам, што не пазней за 26 студзеня вам неабходна запоўніць дзяржаўную статыстычную форму 1-страхаванне (Белдзяржстрах) "Справаздача аб сродках па абавязковым страхаванні от няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў" за 2014 год.
У адпаведнасці з пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 12.09.2014г. №159 прадставіць яе можна, а для страхавальнікаў з колькасным складам застрахаваных асоб 50 і больш чалавек — неабходна ў выглядзе электроннага дакумента з выкарыстаннем сродкаў электроннага лічбавага подпісу, атрыманых пры рэгістрацыі ў якасці абанента засведчваючага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах" (www.pki.by) ці абанента рэспубліканскага засведчваючага цэнтра Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр электронных паслуг" (www.pki.gov.by) праз афіцыйны сайт Белдзяржстраху па электронным адрасе (www.bgs.by). Такая форма справаздачы дазволіць сэканоміць час на запаўненне, пазбегнуць памылак пры разліку паказчыкаў, забяспечыць канфідэнцыяльнасць і адпаведнасць патрабаванням устаноўленых норм.