Авторизация
 

Электронныя паслугі

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў рэспублікі №882 ад 4.10.2013 г. РУП "Белпошта" надзелена паўнамоцтвамі інфармацыйнага пасрэдніка на аказанне інфармацыйных паслуг з выкарыстаннем агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ОАИС).

 

Па патрабаванні калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, рабочыя месцы па аказанні электронных паслуг створаны ў канцы мінулага года ў кожным райцэнтры Віцебскай вобласці ў цэнтральным аддзяленні паштовай сувязі. У Міёрах — таксама. У гарадскім аддзяленні раённага вузла паштовай сувязі фізічныя і юрыдычныя асобы маюць магчымасць атрымаць інфармацыю з "Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" і рэсурса Нацбанка "Звесткі аб выкананні юрыдычнымі і фізічнымі асобамі абавязацельстваў па плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылымі памяшканнямі і паслугі сувязі, камерцыйных пазыках (рознічны продаж тавараў у крэдыт, адтэрміноўка ці растэрміноўка аплаты тавараў, рэалізуемых у рознічным гандлі), што выдзяляюцца арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі", у суме—шэсць электронных паслуг. Гэта будзе даведка, для атрымання якой неабходна прадаставіць дакумент, што засведчвае асобу, і дакумент, які пацвярджае права на атрыманне паслугі. Вядома, за яе трэба заплаціць.


Напрыклад, даведка аб наяўнасці запазычанасці фізічнай ці юрыдычнай асобы па крэдытах ці за камунальныя паслугі будзе каштаваць 9900 рублёў. Звесткі з дзяржаўнага рэгістра нерухомасці даражэйшыя — 31200, але вы пераканаецеся ў бяспецы здзелкі, правах і абмежаваннях правоў на зямельныя ўчасткі, будынкі ці памяшканні, незавершаныя капітальныя пабудовы.


Галіна КУРЫЛЬЧЫК,
намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта