Плоды и работа в ОАО "Турково"

Плоды и работа в ОАО "Турково" Мінулы год для работнікаў ААТ "Туркова" быў плённым. Дзякуючы зладжанай дзейнасці ўсіх падраздзяленняў, атрымалі станоўчыя вынікі і па вытворчасці прадукцыі, і па яе рэалізацыі.   

 

Як адзначае галоўны эканаміст сельгаставарыства Вольга Іванаўна Васюковіч, якая, дарэчы, летась стала лепшым спецыялістам АПК Міёршчыны ў галіне эканомікі, рост валавай прадукцыі ў 2014-ым у супаставімых цэнах да папярэдняга года склаў 111%. На малочна-таварных фермах атрымалі 4040 тон малака, прыплюсаваўшы за год па вытворчасці гэтай прадукцыі 501 тону. Адпаведна павялічылася і рэалізацыя, прычым, не толькі за кошт росту надояў, але і ў выніку скарачэння расходаў на ўнутрыгаспадарчыя патрэбы: таварнасць малака "падцягнулася" з 85,4% да 89,3%. Ёсць станоўчыя перамены і ў мясной галіне. У 2013-ым прадалі буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе 374 тоны, а сёлета — 408.


Нямала старання прыкладзена для павелічэння вытворчасці раслінаводчай прадукцыі, а таму, нягледзячы на капрызы надвор'я, сабралі добры ўраджай збожжа — 5094 тоны, а ў 2013-ым вага "хлебнага каравая" складала толькі 3312 т.
Рост вытворчых і эканамічных паказчыкаў не выпадковасць, а заканамернасць. У гаспадарцы строгая вытворчая і працоўная дысцыпліны, высокая патрабавальнасць да выканання рабочых і службовых абавязкаў,што спрыяе захаванню тэхналогіі, беражліваму абыходжанню з матэрыяльнымі рэсурсамі.
Менавіта плён намаганняў і праца паспрыялі таму, што па выніках раённага спаборніцтва прадпрыемстваў і арганізацый АПК за 2014-ы год ААТ "Туркова" заняло першае месца.


Э. БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: старшыня ААТ "Туркова" Аляксандр Казіміравіч Шокель з галоўным бухгалтарам Нінай Сямёнаўнай Кузьміч.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.