Авторизация
 

У абавязку перад дзецьмі

Гавораць, дзеці ў абавязку перад бацькамі. За клопат і ўвагу, безумоўную любоў і пастаянную падтрымку. Бывае і зусім наадварот. 
Трыццацісямігадовы мужчына аказаўся ў абавязку перад двума сваімі дочкамі. Больш за 25 мільёнаў беларускіх рублёў склала запазычанасць па аліментах.
Выплочваць сродкі на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей мужчына абавязаны з 2004 года. Рабіў гэта непастаянна. Здаралася, што "прастоі" цягнуліся некалькі месяцаў. Неаднаразова яго папярэджвалі пра крымінальную адказнасць за ўхіленне ад выплаты аліментаў. 


Як расказала на судзе старэйшая дачка, спачатку тата іх наведваў, але апошнія некалькі год перастаў падтрымліваць адносіны з былой сям'ёй.
Сам мужчына прызнаў: вінаваты. Гаварыў, што плаціў аліменты, як меў пастаянны заробак. А калі звальняўся з-за непаразумення з кіраўніцтвам, пэўны час знаходзіўся "ў свабодным палёце", таму сродкі адсутнічалі.
Несумленны тата атрымаў год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

 

Андрэй НІЗЮЛЬКА,
памочнік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта