Авторизация
 

Тры аспекты размовы

Три аспекта разговора У маі з візітам у Міёры завітаў намеснік пракурора вобласці У. І. Гук. У размове з карэспандэнтам раённай газеты Уладзімір Іванавіч акцэнтаваў увагу на наступных момантах.

 

Новы падыход да старых праблем
У сувязі з уступленнем у сілу закона "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" , уводзяцца ў практыку новыя спосабы вырашэння сямейных канфліктаў. Ахвяра хатняга насілля звяртаецца за дапамогай у праваахоўчы орган, і ў адпаведнасці з прынятым прадпісаннем вінаваты, акрамя адміністрацыйнай адказнасці, на вызначаны тэрмін пазбаўляецца права знаходзіцца ў сям'і. Як правіла, часцей за ўсё ад мужоў-дэбашыраў пакутуюць жанчыны. Ім прапануецца або часова "выселіць" мужа, або самім "перачакаць буру" ў ішым месцы. Для тых, каму няма куды пайсці, ствараюцца антыкрызісныя памяшканні. Дарэчы, крыўдзіцель у перыяд асобнага пражывання таксама застаецца пад увагай праваахоўнікаў. Прычым ён не мае права непакоіць сваю сям'ю, шукаць сустрэчы, званіць па тэлефоне.
Бываюць выпадкі, калі ахвяры хатняга насілля не звяртаюцца за дапамогай і моўчкі пераносяць пакуты. У такіх выпадках дазвол на пакаранне вінаватага можа быць дадзены без ведама пацярпелых.

 

Пра культуру ўжывання спіртнога
Выпадкі, калі пешаходы гінуць пад коламі аўтамабіля нецвярозага вадзіцеля або кіраўнікі гаспадарак садзяць за руль трактара пазбаўленага правоў механізатара, матывуючы гэта тым, што няма каму працаваць, здараюцца нярэдка. Не спыняе нават той факт, што за паўторнае кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане тэхніка належыць канфіскацыі назалежна ад права ўласнасці.
Спіртное ў нас ужываецца ў значнай колькасці. Супраць гэтага прымаюцца пэўныя меры: абмежаванне ці забарона продажу алкагольных напояў у начны час, у Дні здароўя, у перыяд уборачнай кампаніі. Да прыкладу, свая практыка ёсць у краінах Скандынавіі. Сухі закон там не ўведзены, але ўмовы гандлю спіртным жорсткія. Права на вытворчасць маюць многія, а на продаж—толькі дзяржаўныя манапалісты. Віна-водачных аддзелаў у супермаркетах няма, прадаюць алкагольныя напоі ў спецыяльных магазінах і толькі ў вызначаны час. Прычым каштуюць яны дастаткова дорага ў параўнанні з нашымі цэнамі. Наўрад ці варта гаварыць пра сухі закон у нашай краіне, больш актуальнымі будуць размовы пра культуру ўжывання спіртнога і практыка яе выхавання.


Раённыя СМІ — памочнікі пракуратуры
Пракуратура зацікаўлена ў тым, каб у СМІ праходзіла больш інфармацыі пра так званых антыгерояў. Плануецца прадастаўляць для публікацыі спісы вадзіцеляў, затрыманых у нецвярозым стане за рулём, або, напрыклад, абавязаных асоб ці хатніх тыранаў. Пасля таго як рашэнне, пастанаўленне ці прыгавор суда ўступае ў законную сілу, такая інфармацыя становіцца агульнадаступнай. Можна штрафаваць вінаватых ці накіроўваць у ЛПП, аднак калі не будзе грамадскага рэзанансу, то не будзе і веры ў абавязковасць пакарання. Трэба, каб людзям зноў стала сорамна за свае паводзіны. Раённыя газеты ў гэтай справе важныя памочнікі.

Кацярына СУРАВЕЦ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта