Авторизация
 

Чужы прыклад як урок

За свае ўчынкі трэба адказваць. Каб гэтую ісціну добра ўсвядомілі схільныя да супрацьпраўных паводзін падлеткі, іх запрасілі на пашыранае выязное пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, якое праходзіла ў СШ №2. Яны сталі сведкамі, да чаго прыводзіць небяспечнае сяброўства са спіртным.

 

Пакуль пакаранне ўмоўнае
У стане алкагольнага ап'янення двое падлеткаў збілі прахожага. Важкіх прычын нанесці чалавеку цяжкія траўмы ў іх не было. Хапіла нездаровага п'янага запалу. У пачатку красавіка маладыя людзі адказвалі перад судом. Адзін з іх — адзінаццацікласнік — на год і шэсць месяцаў пазбаўлены волі. Пакаранне ўмоўнае. Аднак пры любым наступным правапарушэнні стане рэальным. "Як са спіртным?" — пытаюць у хлопца. "Цяпер не ўжываю", — гучыць у адказ. Наперадзе выпускныя школьныя экзамены і паступленне ў адзін са сталічных каледжаў. У летні час плануе ўладкавацца на работу.


Нецвярозыя на чыгунцы
Выпіўшы піва, падлеткі адправіліся на чыгунку. Там і былі затрыманы. Адзін з іх ужо трэці раз разглядаецца на камісіі па адной і той жа прычыне — ужыванне спіртнога. Раней хлопец нават у рэанімацыю трапляў з-за алкаголю. Відаць, горкі вопыт пакуль яшчэ нічаму не навучыў. Прынята рашэнне накіраваць юнака на лячэнне ад алкагольнай залежнасці. 
Другі падлетак у кампанію трапіў па запрашэнні аднаго з сяброў, у якога ўжо меліся праблемы з заканадаўствам. "Летам будзе працаваць, няхай ведае, як нялёгка грошы дастаюцца", — запэўніла маці хлопца.


Замест вучобы — праца
Так вырашыў навучэнец аднаго з ліцэяў. Хлопец часта прапускаў заняткі, не атэставаны па многіх прадметах. Вырашана адлічыць яго з установы. "З калектывам не ўжыўся", — адказаў юнак на пытанне пра прычыны пропускаў. Пакуль што ўладкаваўся вартаўніком у адну з гаспадарак. І ўсё ж пэўную адукацыю мець трэба. Плануе вучыцца на курсах трактарыстаў.
Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік пракурора раёна Святлана Алегаўна Раманоўская падкрэсліла, што нават адно ўчыненае ў нецвярозым стане правапарушэнне мае свае наступствы. Падлетак трапляе пад увагу ўрача-нарколага і на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Гэты факт фіксуецца ў біяграфіі і можа стаць перашкодай пры паступленні ў пэўныя навучальныя ўстановы. Лепш загадзя прадугледзець, чым могуць абярнуцца "бяскрыўдныя" паўтара і больш літраў піва ці чаго-небудзь мацней, распітыя з сябрамі.


Па меркаванні падлеткавага ўрача ЦРБ Яўгеніі Аляксееўны Кавалевіч, засцерагчыся ад дрэнных кампаній і спіртнога разам са здаровым ладам жыцця дапамагае мэтанакіраванасць. Калі ёсць жаданне чаго-небудзь дасягнуць, то час і сродкі будуць траціцца менавіта на гэта. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Вольга Казіміраўна Чапулёнак дадала, што падлетку трэба быць занятым, тады абыдзецца без правапарушэнняў.


Пра гэта ішла размова і на выязным пасяджэнні камісіі ў Завуццеўскай ДС-СШ з удзелам вучняў школы. Там разгледзелі дзвюх старшакласніц 17 і 15 год, затрыманых у нецвярозым стане. Дзяўчаты купілі піва ў магазіне і, распіўшы яго, накіраваліся на дыскатэку ў суседнюю вёску. Абедзвюх папярэдзілі, а маці 15-гадовай дзяўчыны пакаралі штрафам у 2 базавыя велічыні. Згодна з артыкулам 17.13 КоАП РБ непаўналетнія ва ўзросце да 16 год пасля 23.00 могуць знаходзіцца на вулі-цы толькі ў суправаджэнні дарослых.


Кацярына СУРАВЕЦ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта