Авторизация
 

Узносы трэба плаціць

Указам №87 ад 21.02.2014г. унесены змены ва ўказ №40 ад 16.01.2009г. "Аб фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны". З 1 студзеня 2014 года індывідуальныя прадпрымальнікі (далей ІП) павінны самастойна уплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ў органах Фонда. Сума ўзносаў, якія трэба ўплаціць у бюджэт фонду, налічваецца з вызначанага імі дахода за мінулы год, пры гэтым яна не павінна быць меншай за суму, налічаную за ўказаны перыяд з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам (35% ад МЗП). Іншымі словамі, страхавыя ўзносы, пачынаючы з плацяжоў за 2014 год, уплачваюцца незалежна ад ажыццяўлення і вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці і не менш патрабуемай вышэйуказанай сумы. Уплачваць узносы неабходна за тыя месяцы года, у якіх ІП меў на руках пасведчанне аб рэгістрацыі. 

 

Цяпер шмат прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваны, але фактычна не працуюць. З 01.01.2014 года ім за кожны месяц уладання статусам ІП будуць налічвацца ўзносы, і яны павінны будуць іх заплаціць. Абавязковыя страхавыя ўзносы прадпрымальнікі змогуць не плаціць толькі за перыяд спынення імі сваёй дзейнасці ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі (напрыклад, перыяд ліквідацыі і г.д.).



Льготы па ўплаце засталіся ранейшымі: калі ІП мае працоўныя адносіны, атрымлівае пенсію, мае права на дапамогу па доглядзе за дзіцяці д 3-х гадоў, атрымлівае прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, дзённую вышэйшую адукацыю.


Змяніліся і тэрміны ўплаты ўзносаў. Абавязковыя страхавыя ўзносы павінны ўплачвацца штогод не пазней за 1 сакавіка года, якія ідзе за справаздачным. Уплата за 2014 год — да 1 сакавіка 2015 года, а таксама павінны быць уплачаны страхавыя ўзносы за студзень і люты 2015 года. 
За несвоечасовы і няпоўны разлік накладваецца адміністрацыйнае спагнанне па артыкуле 11.54 КоАП у памеры 20% налічанай ці даналічанай сумы.

 

Франя ПЯТКЕВІЧ,
начальнік Міёрскага райаддзела.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта