Авторизация
 

Багаты асартымент. Новыя тэхналогіі

Богатый ассортимент. Новые технологии ААТ "Міёрскі мясакамбінат" рэалізуе гандлёвым установам і прадпрыемствам грамадскага харчавання каля 150 відаў прадукцыі. Найбольш шырока прадстаўлена група вараных каўбасных вырабаў, сасісак і сардэлек — 30 найменняў. У ліку асабліва папулярных каўбаса "Доктарская грант","Руская водарная" з сальцам, сардэлькі "Калабкі" з сырам. Дзецям прапануюцца мясныя вырабы, абагачаныя лактулозай і кальцыем. Карыстаюцца попытам не толькі каўбасы вышэйшага гатунку, але і другога, якія, як запэўніваюць на камбінаце, па якасці не горшыя: "Народная са шпікам", "Чайная", "Сакавітая", "Хутарская"…

 

Як паведаміў тэхнолаг Андрэй Мікалаевіч Завадскі, на камбінаце вырабляецца 20 найменняў сыравэнджаных і сыравяленых салямі, а варана-вэнджаных і паўвэнджаных каўбас — 15. Столькі ж найменняў і ў групе далікатэснай мясной прадукцыі .


Пашырыўся асартымент за кошт перапрацоўкі мяса птушкі — вэнджаныя крылы, бёдры, голені… У апошнія гады нарошчваецца выраб і рэалізацыя паўфабрыкатаў — шніцэляў, катлет, пельменяў... Штодзённа адгружае мясакамбінат спажыўцам каля 600 кілаграмаў ахалоджанага фаршу і свежавырабленых каўбас, за якімі раней многія накіроўваліся на Верхнядзвіншчыну.


— Цяпер жыхары суседніх раёнаў едуць да нас, — расказваюць прадаўцы фірменных мясакамбінатаўскіх магазінаў у Міёрах і Дзісне. — Купляюць мясныя выразкі, ахалоджаны фарш, марынаванае мяса для шашлыкоў. Падоўгу затрымліваюцца ля вітрын, выбіраючы каўбасы пад брэндам "Міёры — мясныя прасторы". А сярод мясцовага насельніцтва дастаткова запатрабаваная прадукцыя, якую перапрацоўшчыкі адносяць да няфондавай, — каўбаса ліверная і крывяная, розныя віды паштэтаў, зельцы. А за свежымі субпрадуктамі іншы раз нават чарга.


Калі гаварыць пра аб'ёмы вытворчасці, то штомесячна на прадпрыемстве вырабляюць каля 130 тон варанай каўбасы, 40 тон паўфабрыкатаў. А сыравэнджаных і сыравяленых салямі зыходзіць з канвеера па 15-20 тон, хаця абсталяванне дазваляе выпускаць і больш, аднак не хапае сыравіны, якая паступае на мясцовае прадпрыемства ў асноўным з сельгасарганізацый Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Верхнядзвінскага раёнаў.


— Наш мясакамбінат ідзе курсам мадэрнізацыі. Ужо вельмі многае зроблена, што дало магчымасць і якасць прадукцыі павялічыць, і асартымент выпускаемай прадукцыі абнавіць і пашырыць. На каўбасным участку ўстанавілі новыя імпартныя апараты для здрабнення фаршу, шпрыцавання каўбасных вырабаў, — расказвае А. М. Завадскі. — Вялікія магчымасці адкрыліся пасля будаўніцтва цэха па вытворчасці сыравяленай і сыравэнджанай каўбасы, у якім "прыпісалася" новае сучаснае абсталяванне нямецкай вытворчасці. Калі яго ўстанавілі, Міёрскі мясакамбінат быў адзіным у рэспубліцы, дзе выкарыстоўвалася такая прагрэсіўная тэхналогія. За вопытам да нас прыязджалі спецыялісты ажно з Брэстчыны.

 

Працяг у "МН" №99.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.  


Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта