Авторизация
 

Відэаназіранне — па ліцэнзіі

У адпаведнасці з часткай другой артыкула 9 закона ад 8.11.2006 г. №175-З "Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" (у рэдакцыі ад 4.05.2012 №360-З) арганізацыі (юрыдычныя асобы) маюць права праводзіць праектаванне, мантаж, наладку і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы на падставе спецыяльных дазволаў (ліцэнзій) на ахоўную дзейнасць. Пры тым ахоўваемымі аб'ектамі з'яўляюцца будынкі, пабудовы, участкі мясцовасці, транспартныя сродкі, перавозімыя грузы, матэрыяльныя каштоўнасці і іншая маёмасць юрыдычных і фізічных асоб.

 

Кваліфіцыруючай прыкметай ліцэнзуемай ахоўнай дзейнасці з'яўляецца ажыццяўленне прапускнога і ўнутрыаб'ектавага рэжымаў.

Вось таму ўстаноўка (праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне) сістэм відэаназірання ў арганізацыях, установах, прадпрыемствах і г.д. з мэтай кантролю за рэжымам работы персаналу, парадкам выканання ім сваіх абавязкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі ўнутранага распарадку з'яўляецца ліцэнзуемым відам дзейнасці.

 

Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2013 г. №1164 "Аб зацвярджэнні крытэрыяў аднясення аб'ектаў да ліку належачых абавязковаму абсталяванню сродкамі сістэмы відэаназірання за станам грамадскай бяспекі" прыведзены канкрэтны пералік аб'ектаў, якія павінны ў абавязковым парадку быць абсталяваны сродкамі відэаназірання.

 

Пастановай Савета Міністраў ад 11 снежня 2012 г. №1135 вызначана, што сістэмы відэаназірання павінны забяспечваць кантроль за зонамі павышанай небяспекі, уваходамі ў ахоўваемую зону і выхадамі з яе, гандлёвымі і аперацыйнымі заламі, месцамі разлікова-касавага абслугоўвання наведвальнікаў, захоўвання грашовых сродкаў і каштоўных папер.

 

На падставе гэтага прадпрыемствам, установам і арганізацыям, якія абавязаны мець сістэмы відэаназірання, а таксама іншым жадаючым, прапануем звярнуцца ў тэрытарыяльныя падраздзяленні Дэпартамента аховы МУС ці ў арганізацыі, якія маюць адпаведныя ліцэнзіі для заключэння дагавароў на ўстаноўку ТСВ.

 

Устаноўка сістэм відэаназірання юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, што не маюць ліцэнзій, караецца штрафам у 10-100 БВ, а зманціраваныя сістэмы належаць канфіскацыі.

 

Цяпер пра так званае "прамысловае ці тэхналагічнае тэлебачанне", на ўстаноўку якога не патрабуецца ліцэнзія. У адпаведнасці з нарматыўнымі актамі гэтыя тэлесістэмы з'яўляюцца неад'емным элементам прамысловага ці іншага тэхналагічнага абсталявання, без якога тэхналагічны працэс немагчымы, ці ўстаноўка такіх сістэм вызначана тэхнічнымі нарматыўна-прававымі актамі, што рэгламентуюць парадак ажыццяўлення вытворчага працэсу, а таксама патрабуюцца для забеспячэння правіл бяспекі і аховы працы.

 

Ігар ВОЙТАЎ, начальнік Міёрскага аддзялення

Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта