Планы нужно выполнять
gazeta 15-03-2014, 09:00 0 Эканоміка і праваЛетась прадпрыемствы і арганізацыі раёна нарыхтавалі 313,9 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў, што на 18,9% больш папярэдняга года, аднак заданні не забяспечаны. Такая ж сітуацыя ў райспажыўтаварыстве і УП ЖКГ, якія планава займаюцца зборам адходаў.
Так, заданні даводзяцца высокія, аднак нельга сказаць, што яны нерэальныя. Напрыклад, планы па здачы макулатуры забяспечыла 17 суб'ектаў гаспадарання і 12 былі блізкія да гэтага. Лепшыя вынікі ў хлебазавода, мясакамбіната, Міёрскага ПМС, аддзела адукацыі, спорту і турызму, Міёрскага і Павяцкага сельвыканкамаў. Вось за мінулы год зборам зношаных шын займалася 28 прадпрыемстваў, 20 з планамі справілася. У іх ліку асабліва трэба адзначыць ААТ "Туркова". Агульнымі намаганнямі назапашана 54,2 тоны аўтамабільных пакрышак , хаця патрабавалася 45 тон.
УП ЖКГ забяспечыла адгрузку шклоадходаў, а гэта больш за 20 тон.
Са станоўчага боку варта выдзеліць нарыхтоўку палімерных матэрыялаў, чым займаліся райпа, УП ЖКГ, мясакамбінат і некаторыя іншыя калектывы. Пры заданні 23 тоны назапашана 25,3 т, а адгружана спажыўцам 19,7.
Райпа ў паўтара раза перавыканала план па рыззю.
Між тым сёлета неабходна адгрузіць на перапрацоўку 560 тон паперы і кардону, 60 т шклабою, 30 т палімерных матэрыялаў, 8 т тэкстыльных і 45 т зношаных шын. Прадугледжана павелічэнне па ўсіх паказчыках, за выключэннем старых пакрышак.
Каб справіцца з заданнямі, неабходна пашыраць паасобны збор камунальных адходаў у гарадах і паэтапна ўкараняць яго на вёсцы, аптымізаваць рэжым работы прыёманарыхтоўчых пунктаў, у тым ліку перасоўных, палепшыць інфармаванне па ўсіх гэтых пытаннях насельніцтва. Дадаткова да нарыхтоўкі макулатуры прыцягнута 18 арганізацый.
Леанід ЛЯСОВІЧ,
намеснік старшыні райвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.