Авторизация
 

Вынікі "Нагляду"

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нагляд", падчас якога узмацняўся кантроль за паводзінамі асоб, што знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, праходзіла ў раёне з 13 па 20 студзеня. Галоўная задача аперацыі правядзенне мерапрыемстваў, скіраваных на зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці.

 

У "Наглядзе" задзейнічалі 35 супрацоўнікаў РАУС. За кожным замацоўвалася асоба, якая мае не знятую і не пагашаную судзімасць, знаходзіцца на ўліку ў РАУС. Асаблівая ўвага звярталася на ўзмацненне кантролю за паводзінамі тых, у адносінах да каго прэвентыўны нагляд устаноўлены і хто на гэта прэтэндуе, і асоб, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Была актывізавана работа па ўстанаўленні прэвентыўнага нагляду па ініцыятыве органаў унутраных спраў, прафілактыцы правапарушэнняў з боку асоб, якія знаходзяцца пад прафілактычным наглядам.

 

Падчас правядзення СКМ "Нагляд" у раённы аддзел Следчага камітэта накіраваны і ўзбуджаны 3 крымінальныя справы: па ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (артыкул 415 Крымінальнага кодэкса), па ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ (арт. 416), па незахаванні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421). Праведзена адкрытае пасяджэнне назіральнай камісіі пры райвыканкаме.

 

Праверылі 277 грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Выяўлена 9 парушэнняў парадку і ўмоў адбыцця пакарання асуджанымі, не ізаляванымі ад грамадства, а таксама асобамі, якія фармальна трапляюць пад дзеянне прэвентыўнага нагляду.

 

Таццяна АДАМОВІЧ, інспектар

крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта