43 грамадзяніны за мінулы год былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае абарачэнне спіртаўтрымліваючай вадкасці і спіртных напояў, у тым ліку і хатняй вытворчасці. За незаконную перавозку спіртаўтрымліваючай прадукцыі панеслі адміністрацыйнае пакаранне чатыры парушальнікі, затрыманыя супрацоўнікамі ДАІ на тэрыторыі раёна. З незаконнага абарачэння раённымі праваахоўнікамі канфіскавана 8 самагонных апаратаў, 6409,6 літра спіртаўтрымліваючай прадукцыі.
Значную частку вышэйпералічаных вынікаў супрацоўнікі РАУС дасягнулі дзякуючы інфармацыі грамадзян.
"Гарачая лінія" працягвае сваю работу. Калі вам вядома пра асоб, якія займаюцца незаконным абарачэннем спіртаўтрымліваючай прадукцыі, паведаміце ў РАУС па нумарах АТС — 4-12-02, МТС—5970066, Velcom — 3121802 або на "гарачую лінію" палка ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама па нумарах АТС — (8-0212) 21-08-63, МТС — 5112216, Velcom — 3140863.
Тэлефоны працуюць кругласутачна, ананімнасць гарантуецца.
Уладзіслаў УТКІН, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.