Авторизация
 

Першая ластаўка

У снежні мінулага года на выязным пасяджэнні суда разглядалася крымінальная справа ў адносінах да маладога мужчыны, які кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане.

Супрацоўнікі ДАІ спынілі яго раніцай 26 кастрычніка. За два дні да гэтага—24 кастрычніка 2013 года у сілу ўступіў Закон, які прадугледжвае больш жорсткае пакаранне для п'яных вадзіцеляў і канфіскацыю транспартных сродкаў, за якімі былі затрыманы злачынцы.

 

Аднак ні новае ўзмацненне мер адказнасці, ні ранейшыя адміністрацыйныя штрафы і дзве судзімасці за кіраванне ў нецвярозым стане, ні адсутнасць права садзіцца за руль не паўплывалі на рашэнне адправіцца ў дарогу на ўласным аўтамабілі. Напярэдадні дваццаціпяцігадовы гаспадар сям'і і бацька маленькага дзіцяці да раніцы ўжываў спіртное, крыху паспаўшы, каля 9-ці гадзін паехаў на працу. Як патлумачыў вінаваты, раней да месца працы яго адвозіла жонка, але ў той дзень у яе не атрымлівалася паехаць.

 

Прызнанне сваёй віны, раскаянне ва ўчыненым злачынстве і наяўнасць малалетняга дзіця сталі змякчальнымі абставінамі пры вынясенні прыгавору. У выніку вадзіцель-рэцыдывіст атрымаў два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, штраф у 110 базавых велічынь, пазбаўленне права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 год. Да гэтых пяці год дадалі яшчэ 3 гады і 7 месяцаў пазбаўлення права быць вадзіцелем, што засталіся ад папярэдняй судзімасці. Аўтамабіль вінаватага ў адпаведнасці з артыкулам 61 Крымінальга кодэкса Рэспублікі Беларусь канфіскаваны ў даход дзяржавы.

 

Святлана РАМАНОЎСКАЯ, намеснік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта