Авторизация
 

Дарагое паўтарэнне пройдзенага

Кожны вадзіцель, які садзіцца за руль нецвярозым, добра ведае, да чаго гэта можа прывесці. І, напэўна, кожны спадзяецца на славутае "авось". Дзейнічае гэта далёка не заўсёды.

 

Раней судзімы за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане дзевятнаццацігадовы юнак паўтарыў сваю памылку. Прычым прайшло толькі паўтара месяца як быў вынесены прыгавор, згодна з якім вінаватага на пяць год пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі і прызначылі штраф у 170 базавых велічынь. На гэты раз, не справіўшыся з кіраваннем, юнак уехаў у плот. Калі ўдалося выехаць на дарогу, машына заглохла. Гэта стала прычынай выпіць віна. На шчасце і на бяду, бутэлька была з сабой. Чарговае пакаранне — штраф у 100 базавых плюс даўгі за неадбытую ранейшую судзімасць.

 

Дваццацішасцігадовы мужчына вечарам вяртаўся дадому з работы. Убачыў аўтамабіль і вырашыў пакатацца. Рашучасці надало алкагольнае ап'яненне. Дзверцы аўтамабіля зачынены не былі. У мужчыны ўжо мелася судзімасць за ўчыненае  ДТЗ. Ён быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі і на пяць — права кіравання транспартнымі сродкамі. Да ранейшага пакарання дабавіліся год і шэсць месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

 

У нецвярозым стане саракасямігадовы мужчына кіраваў трактарам. Па словах вінаватага, рабіў гэта па просьбе кіраўніка гаспадаркі, бо некаму было працаваць. Напярэдадні мужчына ўжываў спіртное. За гэта ён ўжо быў раней судзімы і ўвогуле не меў права садзіцца за руль. Цяпер асуджаны на год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, на пяць год пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі, плюс значны штраф.

 

Прыведзеныя справы разгледжаны да ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года, згодна з якім адказнасць за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане значна павялічваецца, а транспартны сродак канфіскоўваецца. Новаўвядзенні набылі юрыдычную сілу з 24 кастрычніка гэтага года, і цяпер пакаранне будзе прызначацца з іх улікам.

 

Наталля ГРЫГОР'ЕВА,

старшыня суда Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта