Авторизация
 

Сітуацыя нармальная

Так характарызуе раённы рынак працы намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Ігар Міхайлавіч Швец. На чым грунтуецца яго вывад?

 

— На пачатак снежня ў раёне былі 103 вакансіі, з іх 34 ў горадзе і 69 на вёсцы, ці кожны афіцыйна зарэгістраваны беспрацоўны мог выбіраць лепшае з 4,5 заяўленага месца працы. Асаблівы попыт на рабочых — 71% заявак. Нашым прадпрыемствам і гаспадаркам у першую чаргу патрэбны трактарысты, жывёлаводы, будаўнікі, прадаўцы.

Пры гэтым сёлета колькасць маючых патрэбу ў дапамозе для працаўладкавання паменшылася на 26%. А ўвогуле да нас за 11 месяцаў звярнуліся 1255 чалавек, змяншэнне да леташняга 36%.

 

— Атрымліваецца, што беспрацоўных у раёне толькі некалькі дзясяткаў, хто гэтыя людзі? Можна рабіць выснову, што працаўладкавацца на Міёршчыне лёгка?


— Афіцыйна беспрацоўным лічыцца чалавек, які не заняты ў вытворчасці і не мае даходу. Такі падыход даволі расплыўчаты, пры ім не ўлічваецца міграцыя рабочай сілы, бо гастарбайтар мае даход. А яшчэ, няма органа, які б улічваў выязджаючых на заробкі ў суседнія краіны, а каб атрымаць статус беспрацоўнага — трэба зарэгістравацца ў нашым упраўленні. Але такі крок абяцае не толькі падтрымку ў працаўладкаванні, але і прадугледжвае пэўныя абавязкі, што не ўсіх задавальняе.

 

Калі гаварыць непасрэдна пра сам працэс пошуку новага рабочага месца, то ён ніколі не быў просты і лёгкі, бо, згадзіцеся, чалавек заўсёды імкнецца туды, дзе ўмовы лепшыя і большы заробак. А гэта сумяшчаецца рэдка.

Тым не менш, вакансіі ў нас абнаўляюцца практычна штодзённа, уводзяцца ў рэспубліканскую базу. Калі некага не задавальняюць мясцовыя прапановы, можам пашукаць рабочае месца ў любым куточку рэспублікі. Магчыма перасяленне з сям'ёй.

 

Можна і самому стварыць сабе рабочае месца?


— Так. Гэта перспектыва для тых, хто жадае стаць рамеснікам ці індывідуальным прадпрымальнікам. Ёсць імкненне да ўласнай справы — падтрымаем субсідыяй, якая складае ў сярэднім больш за 10 мільёнаў рублёў (у горадзе — 11 бюджэтаў пражытковага мінімуму, на сяле — 15 БПМ, калі яго велічыня цяпер 1026290 рублёў).

 

Але большая цікавасць у людзей да атрымання прэстыжнай прафесіі па асабістым жаданні ці пад заказ наймальніка. Стымулам з'яўляецца падтрымка ў аплаце праезду, навучання і пражывання. Такім чынам можна стаць вадзіцелем, трактарыстам, будаўніком, у першую чаргу аддзелачнікам, прадаўцом.

 

— Сапраўды, у дарослых ёсць выбар у працаўладкаванні і перасяленні, адкрыцці ўласнай справы і атрыманні новай спецыяльнасці. А што з падлеткамі, калі жадаюць зарабляць у час канікул?


— Для іх дзейнічае сістэма другаснай занятасці пры падтрымцы фонду садзеяння занятасці насельніцтва. Так, аддзел адукацыі, спорту і турызму штогод запрашае на рамонтныя работы і добраўпарадкаванне каля сотні старшакласнікаў. Мінулым летам на аплату іх работы і будматэрыялы, напрыклад, накіравана каля 100 мільёнаў рублёў. Заробак, магчыма, і невялікі, але больш каштоўныя ўменне выконваць канкрэтную работу, атрымаць уяўленне аб рабочых прафесіях.

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта