Авторизация
 

Другая змена, чырвонае святло на радары і кропля ў моры

Вторая смена, красный свет на радаре и капля в море
Пасведчанне, свісток, жазло і радар — вось "джэнтэльменскі набор" інспектара ДПС на дзяжурстве, якое можа праходзіць у першую, другую ці начную змену. Так-так, кантроль за парадкам на дарогах нашага раёна і горада ажыццяўляецца ў любы час дня і ночы. На мінулым тыдні падзяжурыць разам з капітанам міліцыі Валерыем Валеўкам і старшым лейтэнантам Дзмітрыем Маханьковым адправілася карэспандэнт газеты.

 

Сустрэча была прызначана на 16.00. Бліжэй да гэтага часу да рэдакцыі пад'ехала патрульная машына ДПС. На дзяжурства Валерый Вячаслававіч і Дзмітрый Уладзіміравіч заступілі ў 15.00 (пачатак другой змены) і ўжо паспелі выявіць парушэнні.

 

Шосты раз за тое самае

 

Едзем у напрамку Чапукоў. У Кацілаве сустракаем два трактары з прычэпамі. Машына спыняецца. "За імі не паспець!" — праносіцца ў думках, калі інспектары хутка выходзяць з аўтамабіля, накіроўваюцца да трактароў, правяраюць у вадзіцеляў дакументы і вяртаюцца назад. Сама за гэты час паспяваю толькі знайсці фотаапарат, прыгадаўшы пры тым параўнанне жаночай сумачкі з бярмудскім трохвугольнікам, і выйсці на вуліцу. Якраз інспектары спынілі легкавы аўтамабіль. Вадзіцель ужо шосты раз за год "папаўся" за няпройдзены тэхагляд. Максімальны штраф — дзве базавыя велічыні. Грошай з сабой у вадзіцеля не было, таму запрасілі на камісію ў аддзяленне ДАІ і параілі хутчэй знайсці неабходныя запчасткі.

— На месцы памер штрафу заўсёды мінімальны, — патлумачыў потым Валерый Вячаслававіч. — Аднак калі парушальнік не можа заплаціць адразу, запрашаем яго на камісію, якую начальнік ДАІ праводзіць штотыднёва.

 

Спадарожныя дыялогі

 

Пакуль праехалі па Наўгародах і Чапуках, пагаварылі пра  асаблівасці службы ў ДАІ.

— Вадзіцелі бываюць розныя, — заўважае Валерый Вячаслававіч. — Адны нармальна рэагуюць, іншыя адразу пытаюцца: "А на якой падставе мяне спынілі?"

— У інспектара ДПС павінна быць асаблівая прычына для гэтага? — злёгку здзіўляюся.

— Мы маем права спыніць машыну для таго, каб праверыць дакументы ў кіроўцы. Пры гэтым выяўляюцца іншыя парушэнні: вадзіцель не прышпілены рамянём бяспекі, знаходзіцца ў нецвярозым стане…

— Многія разумеюць, у чым іх віна, — далучаецца да размовы Дзмітрый Уладзіміравіч. — Для некаторых атрымліваецца, што мы спынілі іх не ў той момант.

 

Вяртаемся ў райцэнтр бліжэй да 17.00. У гэты час тут ажыўлены рух. Па вуліцы Ізварына едзе веласіпедыст у спецыяльнай камізэльцы. На самім веласіпедзе святлоадбівальных элементаў няма.

— Па правілах у цёмны час сутак ці пры недастатковай бачнасці на веласіпедзе або мапедзе павінны быць уключаны белая фара наперадзе і чырвоная ззаду, — заўважае Дзмітрый Уладзіміравіч. — Зразумела, набыць такое абсталяванне не кожны можа, таму прапануем веласіпедыстам надзяваць святлоадбівальныя камізэлькі. Гэта толькі рэкамендацыя, аднак так можна зберагчы ўласнае жыццё.

 

Паўгадзіны на перакрыжаванні

 

У якасці пункта назірання ў Міёрах выбіраем перакрыжаванне вуліц Коласа і Лермантава. Дарэчы, не так даўно ў рэдакцыю тэлефанавалі жыхары з Лермантава і скардзіліся, што многія вадзіцелі парушаюць хуткасны рэжым, які тут абмежаваны да 40 км/г. Вось і падчас дзяжурства да інспектараў падышла жанчына і заўважыла, што часам машыны тут праносяцца вельмі хутка.

 

Інспектар Маханькоў бярэ ў рукі радар і становіцца на перакрыжаванні. Гэты прыбор бачу ўпершыню, цікава паглядзець бліжэй.

— Каробачка з экранчыкам, дзе шмат-шмат кнопак, — жартуе Дзмітрый Уладзіміравіч, характарызуючы прыбор. — Устанаўліваецца парог хуткасці, жоўты колер кружочка на радары гаворыць пра падрыхтоўку да запісу. Калі ёсць перавышэнне, загараецца чырвоны колер і ідзе запіс, калі хуткасць у норме — запісу няма.

Інспектар спыняе легкавы аўтамабіль, які ехаў з хуткасцю 53 км/г. Перавышэнне нязначнае, але сам вадзіцель — жыхар вуліцы Лермантава. 0,5 базавай атрымлівае за хуткую язду і яшчэ столькі за тое, што не быў прышпілены рамянём бяспекі.

 

Ужо дваццаць хвілін на халодным асеннім ветры. Рукі без пальчатак (у іх нязручна трымаць ручку і блакнот) пачынаюць мёрзнуць.

— Як з холадам змагаецеся?

— З сярэдзіны кастрычніка пераапрануліся ў зімовую форму. На выпадак марозу ў мінус 20 ёсць валёнкі і кажух. Да мінус 5 дазваляецца насіць фуражку, калі халадней, надзяваем зімовую шапку, — гаворыць Валерый Вячаслававіч і дадае: — Цяпер праедзем па горадзе, бо на гэтай вуліцы ўсе ўжо адзін аднаго папярэдзілі, так што наўрад ці выявім парушэнні.

 

Белая кошка і нецвярозы веласіпедыст

 

На адной з вуліц перад машынай перабягае дарогу белая кошка. Пытаюся пра веру ў народныя і наяўнасць прафесійных прыкмет. Апошніх у інспектараў ДПС няма, а да чорных кошак і жанчын з пустымі вёдрамі адносяцца скептычна. Па іх меркаванні, бяспека на дарозе залежыць ад іншага. Дарэчы, у адрозненне ад маракоў, якім жанчына на караблі прыносіць няшчасці, прадстаўніц слабага полу ў ДАІ прымаюць.

— Жанчыны могуць служыць у нас, але ім лепш займацца кабінетнай работай, — заўважае Дзмітрый Уладзіміравіч. — Дзяжурыць на дарозе — справа не жаночая. Што, калі вадзіцель неадэкватны трапіцца?

— Раз на месяц абавязкова такія сустракаюцца, — дадае Валерый Вячаслававіч.

 

Прыгадваючы гісторыі з сямігадовай службовай біяграфіі, інспектар Валеўка расказаў, як даводзілася бегаць за нецвярозым вадзіцелем па лесе, як аднойчы, атрымаўшы штраф за тое, што не быў прышпілены рамянём, пакрыўджаны парушальнік тры дні запар ездзіў за супрацоўнікам ДПС і сачыў, ці прышпільваецца ён сам.

 

Правёўшы яшчэ з паўгадзіны ля магазіна на перакрыжаванні Юбілейнай і Лермантава, едзем на трасу Полацк-Міёры-Браслаў. Наперадзе па абочыне рухаецца веласіпедыст. Тое, што "жалезным канём" кіруе нецвярозы, бачна і непрафесіяналу. Мужчыну садзяць у машыну, веласіпед грузяць у багажнік і бяруць курс на РАУС. Там атрымаюць усю неабходную інфармацыю на парушальніка, потым адвязуць яго ў бальніцу на агляд, пасля чаго даставяць дадому. Веласіпед застанецца ў аддзеле, на наступны дзень можна будзе забраць.

 

Да новай сустрэчы

 

Калі пад'ехалі да аддзела ўнутраных спраў, было каля сямі гадзін вечара. На дварэ сцямнела. Наперадзе ў інспектараў яшчэ палова змены, а карэспандэнт ужо ў прадчуванні свабоднага вечара пад цёплым пледам з кубачкам гарачай гарбаты і цікавай кнігай.

— Вось каб суткі з намі аддзяжурылі, тады б склалася больш поўнае ўяўленне пра службу ў ДАІ, — гаворыць на развітанне Валерый Вячаслававіч.

— Напэўна, гэтыя тры гадзіны, як кропля ў моры. Можна і яшчэ паспрабаваць, напрыклад, напярэдадні Дня міліцыі. Будзе матэрыял да свята.

— А чаму дзень міліцыі? Ёсць дзень дзяржаўтаінспекцыі!

Шчыра кажучы, пра гэта раней не ведала. Аказваецца, святочную форму 3 ліпеня супрацоўнікі ДАІ апранаюць не толькі з нагоды Дня Незалежнасці нашай рэспублікі. Таму матэрыял можна закончыць так — працяг будзе.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта