Авторизация
 

"Нелегал"

З 8 да 11 кастрычніка ў раёне праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Нелегал", у ходзе якога выявілі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія незаконна знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі.

 

Выяўлены два парушальнікі міграцыйнага заканадаўства: адна грамадзянка Латвіі засталася па заканчэнні вызначанага ёй тэрміну знаходжання, а другая жыла не па месцы рэгістрацыі. Яны панеслі пакаранне. Нагадаю, што за падобныя парушэнні прадугледжаны папярэджанне ці штраф да 50 базавых велічынь, дэпартацыя.

 

Прыцягнуты да адказнасці і два грамадзяніны Беларусі, якія прымалі ў сябе іншаземцаў з парушэннем правіл знаходжання. Яны павінны былі паклапаціцца пра своечасовую рэгістрацыю гасцей, выезд іх з краіны ў вызначаны тэрмін. У іншым выпадку—папярэджанне ці штраф да 10 базавых. За прадастаўленне жылля ці транспарту іншаземцу-парушальніку прадугледжаны штраф да 20 БВ.

 

Алена РАКШНЯ,

старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта