Авторизация
 

Лясгас прымае спецыялістаў

У гэтым годзе Дзісенскі лясгас прыняў пад сваю апеку ажно восем маладых спецыялістаў. Новыя працаўнікі з'явіліся ў Язненскім, Узмёнскім, Новапагосцкім, Перабродскім і Міёрскім лясніцтвах.

 

Сярод іх 4 выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа — Пётр Андрэевіч Грэц, Сяргей Вячаслававіч Катовіч, Дзяніс Юр'евіч Пальчэўскі, Яўген Мікалаевіч Кабяк, з Барысаўскага дзяржаўнага лесаагратэхнічнага прафесійнага каледжа — Ігар Яўгенавіч Шамшур, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа — Алег Сяргеевіч Краўчанка і 2 выхаванцы Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя Аляксандр Васільевіч Шышко і Сяргей Віктаравіч Мураўскі. Дарэчы, Яўген Мікалаевіч Кабяк да працы прыступіць не паспеў, бо адразу па заканчэнні вучобы быў прызваны на службу ў войска. Зараз медкамісію на прыгоднасць праходзяць і абодва выпускнікі Глыбоцкага ліцэя.

 

Як паведаміў намеснік дырэктара ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Аляксандравіч Валошын, праблем з прадастаўленнем жылля не ўзнікла, бо амаль усе маладыя спецыялісты працуюць па месцы жыхарства.

— Майстар лесу ва Узмёнскім лясніцтве — Сяргей Вячаслававіч Катовіч, — што паходзіць з іншага раёна, здымае жыллё, якое згодна калектыўнага дагавора поўнасцю аплочваецца сваёй арганізацыяй, да таго ж яму як іншагародняму адразу па прыездзе былі выдзелены пад'ёмныя, — расказаў намеснік кіраўніка. — Адзначу, што ў гэтым годзе мы выдалі мэтавае накіраванне былому ўдзельніку школьнага лясніцтва Мікіту Коласаву, які захацеў вярнуцца працаваць менавіта ў нашу ўстанову. Прапануем і іншым выпускнікам карыстацца такой магчымасцю.

 

Асаблівую ўвагу Аляксандр Аляксандравіч звярнуў на новую з'яву ў арганізацыі працы з маладымі спецыялістамі — настаўніцтва на прадпрыемстве, якое, згодна Пастановы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў РБ, было ўведзена ў мэтах арганізацыі і правядзення прафесійнага навучання

— Згодна з дакументам, загадам дырэктара прызначаюцца настаўнікі, за якімі замацоўваюцца новыя работнікі. Паміж імі заключаецца пагадненне аб супрацоўніцтве. Кіраўнік сумесна з маладым спецыялістам на працягу 10 дзён, з моманту выхаду на працу, складае індывідуальны план настаўнічання, і на аснове яго на працягу аднаго года праводзіцца навучанне.

 

Такая практыка дазволіць дапамагчы навічкам хутчэй асвоіць прафесію, адаптавацца ў калектыве, у поўным аб'ёме авалодаць службовымі абавязкамі.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта