Авторизация
 

Дабівацца большага

За студзень-жнівень сельгаспрадпрыемствы раёна асвоілі 90,5 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, гэта на 31,7% у супаставімых цэнах больш адпаведнага перыяду летась. Набыты энерганасычаны трактар, 2 зернеўборачныя камбайны і 1 кормаўборачны, прэс-падборшчык, а яшчэ касілкі, плугі.

 

Новая тэхніка не толькі дапамагае паскараць работы. Пасяўны глебаапрацоўваючы агрэгат, напрыклад, аб'ядноўвае тры аперацыі — культывацыю, сяўбу і ўшчыльненне глебы. Акрамя таго, значна паляпшаецца якасць выконваемых работ. Пры правядзенні догляду выкарыстоўваем шыроказахопныя машыны для ўнясення сродкаў абароны і ядахімікатаў. Сучасныя корма- і зернеўборачныя камбайны дазваляюць мінімізаваць страты.

 

У раёне пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю 9 найноўшых зернесушыльных комплексаў, у тым ліку адзін сёлета. З іх дапамогай можна не толькі давесці зерне да патрэбных кандыцый, але і добра яго ачысціць для рэалізацыі і на насенне.

У раёне ўзведзены тры малочнатаварныя фермы з даільнымі заламі. Камп'ютарнае абсталяванне на іх дазваляе кіраваць пагалоўем, працэсамі кармлення і ўзнаўлення. І ўсё ж яно недастаткова дасканалае, каб у поўнай меры выкарыстаць тэхнічныя магчымасці такіх комплексаў. Аднак і цяпер статак тут даглядае ўдвая менш работнікаў.

 

Усе нашы малочнатаварныя фермы аснашчаны малакаправодамі, у выніку значна палепшылася якасць малака і аблегчылася праца даярак. Сёлета гаспадаркі рэалізавалі экстры 29,2%, 44,2% надою прадаём вышэйшым гатункам, 22,3% — першым і ўсяго 4,3% — другім.

Паўсямесная рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў у вялікіх аб'ёмах пачалася летась. На гэтыя мэты толькі з абласнога бюджэту выкарыстана 31,4 млрд. рублёў, сёлета — больш за 1,1 мільярда. І работы працягваюцца.

 

Вопыт сведчыць, што эфектыўнай пры традыцыйнай арганізацыі можа быць гаспадарка пры плошчы сельгасугоддзяў у 6-7 тысяч гектараў і наяўнасці адной галавы буйной рагатай жывёлы на кожны гектар. У нас цяпер 0,55 галавы на 1 га. Сёлета адбылося аб'яднанне дзвюх гаспадарак — да ААТ "Мікалаёўскі" далучана "Сіцькова". У выніку плошча сельгасугоддзяў атрымалася ў 6,7 тыс. га, створаны ўмовы для іх эфектыўнага выкарыстання. Цяпер трэба нарошчваць пагалоўе буйной рагатай жывёлы.

І рэарганізацыя будзе працягвацца.

 

У гаспадаркі прыходзіць новая тэхніка, а гэта патрабуе падрыхтоўкі спецыялістаў высокай кваліфікацыі, вырашэння кадравага пытання. Сярод іншых важных праблем — захаванасць кармоў. Іх нарыхтоўваем дастаткова для нашага пагалоўя, аднак з-за парушэнняў тэхналогіі скармлівання не ўсе яны даходзяць да статка, пагаршаецца якасць. Трэба шырэй выкарыстоўваць комплексныя ўгнаенні, што паменшыць патрэбу ў тэхніцы. Адным словам, ёсць магчымасць на 25% паменшыць сабекошт сельскагаспадарчай прадукцыі, аднак гэта патрабуе вялікіх арганізацыйных намаганняў, значнай выхаваўчай работы.

 

Вячаслаў БЯЛЬКО,

начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта