Авторизация
 

Прадастаўляе паслугі ЖКГ, аплочвае іх — насельніцтва

Предоставляет услуги ЖКХ, оплачивает их — население
Дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі накіравана на падтрыманне належнага санітарнага і тэхнічнага стану жылых дамоў і дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі, забеспячэнне камфортных і бяспечных умоў для пражывання грамадзян.
Насельніцтва ў сваю чаргу павінна своечасова аплочваць за жыллёва-камунальныя паслугі. Пра абавязкі выканаўцаў і спажыўцоў гутарым з начальнікам планава-эканамічнай службы УП ЖКГ Міёрскага раёна Галінай Іванаўнай Лісаковіч.

 

— Некаторыя грамадзяне мяркуюць, што можна пазбегнуць аплаты за камунальныя паслугі, калі адмовіцца ад заключэння дагавору на іх аказанне. Ці магчыма такое?

— У новым Жылёвым кодэксе адзначана, што ўласнікі жылых і нежылых памяшканняў, наймальнікі і паднаймальнікі, арандатары, члены арганізацыі забудоўшчыкаў, дольшчыкі , якія заключылі дагаворы, што прадугледжваюць перадачу ім у валоданне i карыстанне аб'ектаў долевага будаўніцтва, абавязаны ўносіць плату за жыллёва-камунальныя паслугі. Адмова ад заключэння дагавору на аказанне такіх паслуг або найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду не вызваляе іх ад унясення платы за фактычна аказаныя асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі і карыстанне жылым памяшканнем.

 

— Нагадайце, калі ласка, якія віды паслуг уключаны ў штомесячную квартплату?

— Сума, якая выстаўляецца ў "жыроўках", налічана за пэўныя віды паслуг: камунальныя, тэхнічнае абслугоўванне, капітальны рамонт. Аплату трэба рабіць  за кожны мінулы месяц не пазней 25-га чысла наступнага за ім месяца на падставе плацёжных дакументаў, якія прадастаўляе жыллёва-камунальная гаспадарка не пазней 15 чысла.

 

— Што ўваходзіць у паняцце "тэхабслугоўванне", за якое трэба плаціць не менш, чым за капітальны рамонт?

— Тэхнічнае абслугоўванне жылога фонду ўключае:

-падтрыманне ў спраўным і рабочым стане канструкцыйных элементаў: падмуркаў, сцен, падвалаў, тэхнічных падполляў, фасадаў, дахаў, перакрыццяў, лесвічных маршаў, лоджый, ганкаў, брылёў над уваходамі ў пад'езды і балконамі верхніх паверхаў;

-шкленне вокнаў у падвалах, у памяшканнях паддахавых і тэхнічных падполляў;

-агляд і ўмацаванне (пры неабходнасці) уваходных дзвярэй у падвалы і памяшканні тэхнічных падполляў;

-умацаванне дзвярных і аконных штапікаў, прытворных планак і клямараў (акрамя работ у кватэрах);

 

-выпраўленне няспраўнасцей дахаў;

-умацаванне парапетных агародж, вадасцёкавых труб, "каленяў", "варонак" і прачыстка сістэм вадасцёку;

-ачыстка даху ад смецця, бруду, снегу і лёду;

-забеспячэнне ўстаноўленых параметраў і рэжымаў работы, наладка і рэгуляванне інжынерных сістэм — ацяплення, гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыі (акрамя работ у кватэрах); праверка работы прыбораў групавога ўліку, сістэм аўтаматычнага рэгулявання расходу цеплавой энергіі (у адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі);

 

-праверка тэхнічнага стану электратэхнічных прыбораў пры агульных аглядах: ухіленне нязначных няспраўнасцей электратэхнічнага абсталявання, якое размешчана ў дапаможных памяшканнях і на фасадах жылых будынкаў; выціранне ад пылу плафонаў; замена перагарэлых электралямпачак і няспраўных патронаў у падвалах і тэхнічных падполлях, на гарышчах, тэхнічных паверхах, лесвічных пляцоўках і ў іншых тэхнічных памяшканнях (акрамя работ у кватэрах); праверка зазямлення абсталявання (помпаў, шчытавых вентылятараў, электрашчыткоў);

-праверка работаздольнасці сістэм супрацьдымавой аховы і аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, зняцце паказанняў групавых прыбораў уліку расходу вады, цяпла і электрычнай энергіі, адпампоўванне вады з падвалаў;

 

-падтрыманне і аднаўленне належнага санітарнага і тэхнічнага стану жылых дамоў, іншых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў); мыццё вокнаў, мыццё і дэзінфекцыя лесвічных пляцовак, абмятанне пылу са сталяванняў, вільготная працірка сцен, дзвярэй, плафонаў, ацяпляльных прыбораў; прыбіранне тэхнічных паверхаў, тэхнічных падполляў, падвалаў, гарышчаў, памяшканняў тэхнічных і спецыяльнага прызначэння;

-падтрыманне належнага санітарнага і тэхнічнага стану прыдамавой тэрыторыі: падмятанне і ачыстка ад снегу і наледзі, падсыпка пяском; прыбіранне кантэйнерных пляцовак і ачыстка скрыняў ад смецця; касьба газонаў;

-праверка тэхнічнага стану знешняга добраўпарадкавання і азелянення пры агульных аглядах; агляд абсталявання дзіцячых і спартыўных пляцовак;

-правядзенне па меры неабходнасці (згодна з заяўкамі)  дэзінсекцыі (знішчэнне насякомых), дэратызацыі (знішчэнне грызуноў).

 

Перыядычнасць правядзення работ па тэхнічным абслугоўванні жылога фонду агаворана ў дадатку да пастановы Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь № 12 ад 20.05.2013 г.

Аплата за тэхнічнае абслугоўванне ў шматкватэрным жылым доме ўносіцца штомесячна суразмерна агульнай плошчы жылых памяшканняў па тарыфах, якія ўстанаўліваюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

 

— Абавязковыя штомесячныя адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў складаюць 100 працэнтаў ад сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў?

— Менавіта так. Сродкі, што паступаюць ад насельніцтва на капітальны рамонт, акумулююцца на субрахунках арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Пры складанні планаў правядзення капітальнага рамонту прымаюцца пад увагу наступныя фактары: тэхнічны стан канструкцыйных элементаў,  інжынернага абсталявання і будынка ў цэлым; нарматыўны тэрмін эксплуатацыі дома, тэрмін службы канструкцыйных элементаў, інжынернага абсталявання і будынка ў цэлым; архітэктурна-планіровачныя якасці будынка і ўзровень добраўпарадкавання; генеральны план часткі горада, у якім размешчаны будынак; наяўнасць фінансавых сродкаў.

 

— Налічэнне плацяжоў за камунальныя паслугі праводзіцца з улікам паказанняў прыбораў уліку?

 — У разлік бяруцца аб'ёмы фактычнага спажывання паслуг у натуральным выражэнні па паказаннях індывідуальных ці групавых прыбораў уліку? А пры іх адсутнасці — на падставе зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі норм (нарматываў) спажывання і ўстаноўленых заканадаўчымі актамі тарыфаў на камунальныя паслугі.

 

Якія цяпер тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі?

— Аплата за тэхнічнае абслугоўванне жылога фонду складае 500 руб. за 1 м2, капітальны рамонт — 500руб. за 1 м2, халоднае водазабеспячэнне — 900руб. за 1м3 (пры адсутнасці прыбораў уліку або спажыванне звыш нормы — 4550 руб.), за каналізацыю — 550 руб. за 1м3 (пры адсутнасці прыбораў уліку або спажыванні звыш нормы — 3350 руб.), гарачае водазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне — 70898,5 руб за 1 гКал., вываз смецця — 33500 руб. за 1м3.

Устаноўленая норма спажывання вады і водаадвядзення — 140 літраў на чалавека ў суткі.

 

На здымку: Эмма Іванаўна Сухоўская (на здымку ў цэнтры) шмат гадоў працуе ў разлікова-даведачным цэнтры УП ЖКГ. Напачатку выконвала абавязкі касіра, а з 2011 года на пасадзе спецыяліста па камунальных разліках. Кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Іванавіч Мяцеліца задаволены яе работай, уменнем працаваць не толькі з лічбамі, але і весці дыялог з абанентамі, а іх 5235 чалавек, у тым ліку ў сельскай мясцовасці 1927.

 

Гутарку вяла Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта