Авторизация
 

Двухбаковы рух

У сістэме спажывецкай кааперацыі раёна працуе 480 чалавек, у асноўным гэта спецыялісты масавых прафесій. Яны забяспечваюць дзейнасць 67 прадпрыемстваў розніцы, з якіх 21 дзейнічаюць у райцэнтры, 7 у Дзісне і 39 ці 58,2% на вёсцы. І ў сельскіх магазінах у шырокім асартыменце прадстаўлены ўсе групы харчовых тавараў, значны выбар нехарчовых, створана 12 секцый будаўнічых матэрыялаў. А яшчэ паўсюдна можна зрабіць папярэднія заказы.

 

Абслугоўваннем 367  нешматлюдных населеных пунктаў займаюцца 7 аўтамагазінаў, якія рухаюцца па маршрутах тры разы на тыдні. Кожны забяспечыў сярэднямесячны тавараабарот амаль у 120 млн. рублёў, што сведчыць аб запатрабаванасці гандлю на колах. Аўтамагазіны маюць халадзільнае абсталяванне, а гэта дазволіла пашырыць асартымент.

Яшчэ ў раёне працуе 19 прадпрыемстваў грамадскага харчавання на 598 пасадачных месц.

 

У райцэнтры цяпер актыўна развіваецца гандаль пакрокавай даступнасці. У жылых мікрараёнах устанаўліваем ралеты і адкрываем невялікія прадпрыемствы пераважна з харчовымі таварамі і невялікім наборам гаспадарчых. Іх дзейнічае ўжо 7 пры сярэднямесячным тавараабароце кожнага ў 350 млн. рублёў.

Ва ўсіх 12 аграгарадках магазіны абноўлены, належным чынам абсталяваны. Пасля капітальнага рамонту сучасную сістэму маркіроўкі тавараў і выдачы чэкаў набыў магазін "Родны кут". У планах — мадэрнізацыя самага вялікага магазіна райцэнтра — "Універсама", рамонт і рэканструкцыя шэрагу іншых аб'ектаў, набыццё двух аўтамагазінаў.

Актыўна і паўсямесна прадаём тавары ў крэдыт. Ужо сёлета іх рэалізавана больш чым на 3,7 млрд. рублёў, хаця ўдзельная вага ў тавараабароце не такая значная — 3,9%.

 

У мэтах стымулявання пакупніцкага попыту штомесяц праводзім розныя рэкламныя акцыі, удзельнічаем у кірмашах, арганізоўваем выязны гандаль. Для развіцця гэтага напрамку набылі два гандлёвыя павільёны, 36 камплектаў мэблі, парасоны і іншае абсталяванне.

Усе гэтыя меры дазваляюць Міёрскаму спажыўтаварыству забяспечваць прагнозныя паказчыкі па рознічным тавараабароце, закупу сельгаспрадукцыі і сыравіны, аказанні паслуг, энергазберажэнні. Ёсць станоўчая дынаміка ў агульным тавараабароце і экспарце, хаця планавыя паказчыкі па гэтых пазіцыях яшчэ не дасягнуты. Толькі за 8 месяцаў рэалізавана тавараў народнага спажывання больш, чым на 114,2 млрд. рублёў пры росце ў супаставімых цэнах на 8,5%. У разліку на аднаго жыхара гэта 5191 тысяча рублёў. Насельніцтва праз тэрміналы аплаціла пластыкавымі карткамі 9,8% пакупак, аб'ёмы павялічваюцца, аднак заданне ў 12% не выканана.

Удзельная вага пайшчыкаў у рознічным тавараабароце 2,2%.

 

На долю спажывецкай кааперацыі прыходзіцца 39,7% рознічнага тавараабароту раёна. Агульнымі намаганнямі мы не толькі ўтрымліваем свае пазіцыі, але і крыху іх паляпшаем. Больш рэалізавана нехарчовых тавараў, павялічваецца тавараабарот у райцэнтры. А вось у сельскай мясцовасці менее насельніцтва, менш становіцца пакупнікоў.

Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання сёлета павялічыўся на 9,2% пры ўдзельнай вазе ўласнай прадукцыі 50,3%.

 

Калі ўлічыць, што па продажы тавараў на аднаго жыхара наша райспажыўтаварыства займае 9-е месца ў вобласці, а па вытворчасці ўласнай прадукцыі — 13-е, то ў нас яшчэ шмат рэзерваў, якія неабходна выкарыстаць. Гэта ж адносіцца і да нарыхтоўчай дзейнасці, сумарны абарот якой павялічыўся на 15%. Ужо выкананы гадавы заказ па шэрагу паказчыкаў. Аднак неабходна больш актыўна нарыхтоўваць металалом, макулатуру, шклабой, палімеры. Накапілі станоўчы вопыт у нарыхтоўцы дзікарастучай прадукцыі магазіны Новага Пагоста, Чапукоў і Румполля, садавіны — Новага Пагоста, Чэрасаў, Туркова, Ідолта, Чапукоў і іншыя.

 

Мы працягваем сур'ёзна займацца абнаўленнем матэрыяльна-тэхнічнай базы, рэканструкцыяй і тэхнічным пераўзбраеннем магазінаў, пераводзім гандлёвыя аб'екты на самаабслугоўванне, падтрымліваем цесны кантакт з сельскімі Саветамі адносна рэжыму дзейнасці, якасці абслугоўвання, падбору і расстаноўкі кадраў. Гэтыя напрамкі застаюцца прыярытэтнымі.

 

Святлана ЛЯСОВІЧ,

старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта