Участак чыгункі Міёрскага раёна абслугоўваюць начальнік лінейнага пункта міліцыі на станцыі Круляўшчызна Полацкага АУС на транспарце Вячаслаў Эдуардавіч Грамонць і старшы інспектар ІПН Полацкага АУС на транспарце Вячаслаў Альбертавіч Ледаховіч.
Па пытаннях, што ў кампетэнцыі органаў унутраных спраў на транспарце, звяртайцеся па нумарах 8 (0214) 45 60 88, 45 68 67, у аператыўна-дзяжурную службу аддзялення 8 (0214) 45 60 02, 45 66 39 ці па адрасе г. Полацк, вул. Вакзальная, 10.
Паведамляйце пра:
парушэнні правапарадку на станцыях, вакзалах, у прыгарадных і пасажырскіх паяздах;
узнікненне на чыгунцы надзвычайных сітуацый, небяспечных для руху паяздоў;
іншыя правапарушэнні.
Памятка шчаслівай паездкі
*Знаходзячыся ў паяздах, укладвайце сумкі і іншыя рэчы пад сядзенні ці на спецыяльна адведзеныя для багажа месцы.
*Дакументы і іншыя важныя рэчы ў верхнім адзенні без нагляду не пакідайце.
*Зачыняйце дзверы купэ на замок.
*Рэчы малазнаёмым людзям не пакідайце.
*Спіртному ў паяздах і на станцыях не месца.
*Чыгуначныя шляхі можна пераходзіць толькі ва ўстаноўленых месцах.
*Перш чым пераадолець пуці па пешаходным пераходзе, упэўніцеся, што не набліжаецца поезд.