Авторизация
 

Судовыя эксперты аб’ядналіся

Судебные эксперты объединились
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2013 г. № 202 у Беларусі створаны Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, які пачаў сваю дзейнасць з 1-га ліпеня.

 

Начальнікам Міёрскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз назначаны маёр юстыцыі Міхаіл Міхайлавіч Закрэўскі. Да яго звяртаемся з пытаннем: чым была выклікана неабходнасць стварэння новай службы, і якія ў сувязі з гэтым адбыліся перамены ў арганізацыі правядзення экспертыз у цэлым па рэспубліцы і ў нашым рэгіёне ў прыватнасці?

 

— Аб'яднанне судова-экспертных падраздзяленняў з'яўляецца працягам працэсу рэфармавання праваахоўных органаў і будзе садзейнічаць узмацненню абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый у крымінальным, адміністрацыйным, грамадзянскім і гаспадарчым працэсах. Стварэнне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз дае магчымасць ліквідаваць непатрэбны паралелізм у працы, правесці кадравыя скарачэнні. З'яўляецца магчымасць сканцэнтраваць пры адной службе фінансавыя сродкі, якія раней выдзяляліся на судова-экспертную дзейнасць па лініі некалькіх ведамстваў. У выніку ствараюцца дадатковыя ўмовы паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы экспертных падраздзяленняў, аснашчэння іх сучасным абсталяваннем. Канцэнтрацыя ўсіх спецыялістаў у адным ведамстве дазволіць скараціць тэрміны правядзення экспертыз і чаргу на іх. Сёння, на жаль, некаторых відаў экспертыз даводзіцца чакаць некалькі месяцаў, а ў гэты час абвінавачваемы па крымінальнай справе можа  ўтрымлівацца пад вартай.

 

— Міхаіл Міхайлавіч, якія службы аб'ядналіся ў складзе камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь?

 

— Гэта экспертна-крыміналістычная служба органаў унутраных спраў і служба судова-медыцынскіх экспертыз, навукова-даследчыя інстытуты Міністэрства юстыцыі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У буйных населеных пунктах створаны міжраённыя аддзелы, якія аб'ядноўваюць у сваім складзе спецыялістаў розных профіляў. У склад Міёрскага міжраённага аддзела ўваходзяць аддзел судова-медыцынскіх экспертыз з сектарамі па Верхнядзвінскім і Міёрскім раёнах, экспертна-крыміналістычны сектар, а таксама сектар судова-хімічных экспертыз.

 

— І чым займаецца міжраённы аддзел?

 

— Ён выконвае розныя віды экспертыз і даследаванняў: дактыласкапічныя, трасалагічныя, халоднай і кідальнай зброі, судова-медыцынскія, судова-хімічныя, у тым ліку вызначэнне наяўнасці алкаголю і наркотыкаў у крыві.

Спецыялісты экспертна-крыміналістычных сектараў аказваюць дапамогу іншым праваахоўным органам па пошуку, выяўленні, фіксацыі і з'яцці слядоў з месцаў здарэнняў, прымяненні навукова-тэхнічных сродкаў, нясуць службу ў складзе следча-аператыўных груп, выконваюць задачы крыміналістычнай ідэнтыфікацыі падазраваемых асоб.

 

Хто можа звярнуцца за правядзеннем даследаванняў?

 

— Нашымі паслугамі карыстаюцца ў асноўным Следчы камітэт і органы ўнутраных спраў. Праводзім мы і экспертызы па пастановах іншых праваахоўных органаў і суда. З 1-га ліпеня прадастаўлена права звяртацца за правядзеннем даследаванняў фізічным, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Гэтая паслуга платная. Мы можам дапамагчы ўстанавіць юрыдычна значымыя для ініцыятара факты. Напрыклад, кім напісаны ліст, ці падвяргаўся змене ідэнтыфікацыйны нумар кузава аўтамабіля і г. п.

 

-— Ці ёсць у вашым аддзеле вакансіі, і якія патрабаванні да кандыдатаў на службу?

 

У асноўным наш аддзел спецыялістамі ўжо ўкамплектаваны. Пакуль не занятая толькі пасада старэйшага эксперта. Па пытаннях прыёму на службу можна звярнуцца да мяне, начальніка Міёрскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз, па тэлефоне 4-21-29 (мой кабінет у будынку Міёрскага РАУС) ці ў кадравы апарат упраўлення па адрасе: г. Віцебск, вул. Гагарына, 12, тэлефон (8-0212) 54-89-44.

Наша арганізацыя ваенізаваная, а таму асноўныя патрабаванні да кандыдатаў на службу супадаюць з патрабаваннямі іншых аналагічных ведамстваў. Некаторыя катэгорыі спецыялістаў замяшчаюцца выпускнікамі грамадзянскіх ВНУ, напрыклад, судова-медыцынскія эксперты. Трэба мець вышэйшую юрыдычную адукацыю або адукацыю ў сферы хіміі, фармацэўтыкі, радыёэлектронікі, інфарматыкі, арганізацыі транспартнага руху або канструявання аўтатрактарнай тэхнікі у залежнасці ад таго, якога профілю патрэбны эксперты.

 

-— Міхаіл Міхайлавіч, дзякуй за гутарку і няхай праведзеныя спецыялістамі вашага аддзела экспертызы заўсёды дапамагаюць устанавіць ісціну.

 

На здымку: работнікі міжраённага аддзела судовых экспертыз Яўгенія Ігнатаўна Драба, Валянціна Барысаўна Мароз, Вольга Уладзіміраўна Малеева, Святлана Анатольеўна Стома, Наталля Андрэеўна Карцяновіч і Міхаіл Міхай-лавіч Закрэўскі.

 

Гутарыла Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта