За ўхіленне ад яўкі ў суд і парушэнне парадку падчас судовага пасяджэння прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.
Штраф ад шасці да трыццаці базавых велічынь ці аміністрацыйны арышт чакаюць грамадзяніна, які без уважлівых прычын не з'явіўся ў орган, што вядзе адміністрацыйны ці крымінальны працэс, у орган дазнання ці папярэдняга следства або да судовага выканаўцы (згодна з арт. 24.6 КоАП РБ).
Да прыкладу, грамадзянін Л. павінен быў выступаць на судзе ў якасці сведкі. Пра гэта яго папярэдзілі загадзя. Аднак Л. паведамленне праігнараваў, з-за чаго судовае пасяджэнне не адбылося. Пасля Л. віну сваю прызнаў і патлумачыў, што ўважлівых прычын для няяўкі ў яго не было. Пакаранне — штраф у шэсць базавых велічынь.
Два судовыя пасяджэнні былі сарваны і адкладзены з-за таго, што грамадзяне з'явіліся ў суд у стане алкагольнага ап'янення. Такія паводзіны расцэньваюцца як непавага да суда і караюцца штрафам ад васьмі да пяцідзесяці базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам (згодна з арт 24.1 КоАП РБ). Абодва вінаватыя былі на суткі арыштаваны.
Калі ў грамадзяніна ёсць уважлівыя прычыны, па якіх ён не можа з'явіцца ў суд, то трэба загадзя пра гэта паведаміць. У адваротным выпадку на пасяджэнне яго даставяць супрацоўнікі ўнутраных спраў. Не падлягаюць прыводу непаўналетнія, цяжарныя жанчыны і часова непрацаздольныя грамадзяне.
Н. ГРЫГОР'ЕВА,
старшыня суда Міёрскага раёна.