Авторизация
 

Паклапоцімся пра дзяцей

Адна з галоўных прычын, па якой падлеткі ўчыняюць правапарушэнні летам, — незанятасць. На канікулах у іх шмат вольнага часу, які не заўсёды правільна выкарыстоўваецца. Важная роля ў папярэджанні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх належыць бацькам, педагогам, працоўным калектывам і органам унутраных спраў. Штогод на тэрыторыі раёна з 1 мая да 1 верасня праводзіцца комплексная міжведамасная спецыяльная праграма "Клопат".

 

Зацікавіць падлеткаў арганізаванымі формамі адпачынку, забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку, аздараўленчых лагерах—на гэта будзе скіравана дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пад асаблівай увагай будуць дарослыя, якія сваімі паводзінамі аказваюць негатыўны ўплыў на непаўналетніх. У першую чаргу бацькі, якія ўхіляюцца ад выхавання ўласных дзяцей, і тыя, хто далучае падлеткаў да алкаголю.

 

Ужыванне спіртнога і знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах — самы "папулярны" від правапарушэнняў у непаўналетніх. У мінулым годзе ў летні час на тэрыторыі раёна было выяўлена 15 падлеткаў, што парушылі антыалкагольнае заканадаўства, і 26 дарослых, якія спрыялі блізкаму знаёмству дзяцей са спіртным.

 

У адпаведнасці з арт. 17.3 КоАП РБ адміністрацыйная адказнасць наступае з 16 год. Калі ў п'яным выглядзе затрымліваюць падлетка, які не дасягнуў гэтага ўзросту, адміністрацыйны пратакол складаецца на бацькоў. Памер штрафу — да васьмі базавых велічынь. Падлетка накіроўваюць да ўрача-нарколага, які прымае рашэнне пра пастаноўку на ўлік у медустанове. Той факт, што непаўналетні быў на ўліку ў ІСН і ва ўрача-нарколага, у далейшым можа стаць перашкодай пры паступленні ў навучальныя ўстановы на прэстыжныя спецыяльнасці, пры атрыманні вадзіцельскіх правоў.

 

Учыненае злачынства тым больш не саслужыць добрую службу. У большасці выпадкаў злачынная дзейнасць непаўналетніх групавая, мае карыслівы характар і тлумачыцца імкненнем задаволіць свае патрэбы незаконным шляхам. Таму найбольш распаўсюджаны крадзяжы маёмасці. У мінулым годзе іх было трынаццаць.

Нагадайце сваім дзецям пра агульнапрынятыя нормы паводзін і паклапаціцеся пра арганізацыю іх вольнага часу. Карысным адпачынкам ці паласой непрыемнасцяў будуць летнія канікулы ў дзяцей, у многім залежыць ад штодзённага бацькоўскага кантролю.

 

А. КУРДУТАЎ, старшы ўчастковы інспектар ІСН.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта