Авторизация
 

Алкаголь вадзіцелю не таварыш

З пачатку года судом раёна разгледжана 5 крымінальных спраў па артыкуле 317 КК РБ. Вадзіцелям, якія селі за руль у нецвярозым стане, вынесены наступныя пакаранні штраф (2), пазбаўленне волі (1), пазбаўленне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (1), арышт (1). Агульнае для ўсіх адабранне правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі на 5 год.

 

Дваццацідвухгадовы Р. ужо адказваў перад судом за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў і прызначылі штраф. Маючы непагашаную судзімасць, малады чалавек  «наступіў на старыя граблі». Ён завітаў у госці да  сястры, дзе не абышлося без спіртнога, а потым вырашыў паехаць на дыскатэку ў суседнюю вёску. Адправіўся туды на машыне сястры. Па дарозе назад не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Асуджаны на 6 месяцаў арышту.

 

Тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення атрымаў дваццацічатырохгадовы А. Кіруючы ўласным аўтамабілем, ён не выбраў аптымальную хуткасць, у выніку чаго не спра-віўся з кіраваннем і з'ехаў з праезнай часткі дарогі. Машына сутыкнулася з мастом у выглядзе жалезабетоннай пліты і перавярнулася. Разам з А. у машыне знаходзіліся яшчэ тры чалавекі. Пасажырка на заднім сядзенні атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Дзяўчына памерла ў рэанімацыі. Перад тым, як паехаць катацца, кампанія піла піва.

 

Першы раз за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане І. быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, за паўторнае правапарушэнне асуджаны на 3 месяцы арышту з пазбаўленнем правоў і значным штрафам. Урокам трыццацідвухгадоваму мужчыну гэта не паслужыла. Выпіўшы дома каля паўтара літра піва, ён вырашыў паехаць да знаёмых. Па дарозе нецвярозага вадзіцеля спынілі супрацоўнікі ДАІ. Год абмежавання волі, пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 год, штраф у 300 базавых велічынь — такая плата за бяздумны ўчынак.

 

А. КОТ, суддзя суда Міёрскага раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта