Рассчитывайтесь карточкой

З 16 чэрвеня 2013 года ўступае ў сілу Пастанова Савета Міністраў РБ і Нацбанка РБ ад 11.12.2012 №1139/16 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 г. №924/16". Дакумент прыняты з мэтай павышэння эфектыўнасці кантролю за грашовым абаротам у сферы гандлю і паслуг.

 

Пашыраюцца выпадкі абавязковага выкарыстання касавага абсталявання пры ажыццяўленні:

•      рознічнага гандлю таварамі ў гандлёвых аб'ектах сістэмы спажыўкааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, з 2-3 прадаўцамі (захавана права не прымяняць касавае абсталяванне і (або) плацёжныя тэрміналы толькі ў выпадку ажыццяўлення рознічнага гандлю адным прадаўцом);

•      рознічнага гандлю запчасткамі да аўтамабіляў на гандлёвых месцах на рынках;

•      развазнога гандлю таварамі;

•      гандлю па ўзорах з дастаўкай на дом або іншае абгаворанае месца;

•      аказання бытавых паслуг (права аказання бытавых паслуг без прымянення касавага абсталявання і (або) плацёжных тэрміналаў засталося толькі ў адносінах да аб'ектаў, якія размешчаны ў сельскіх населеных пунктах).

 

З 16 чэрвеня суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія маюць права прымаць грашовыя сродкі без прымянення касавых суміруючых апаратаў і (або) плацёжных тэрміналаў, пры рэалізацыі адзінкі нехарчовага тавару коштам у адну базавую велічыню і больш абавязаны афармляць кожны факт прыёму наяўных грошай дакументам з пэўнай ступенню аховы. Гэта добра паўплывае на абароненасць праў пакупніка, бо апошняму будуць выдаваць плацёжны дакумент, які пацвердзіць пакупку.

 

З 16 чэрвеня юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары, выконваюць работы, аказваюць платныя паслугі на аб'ектах, пры атрыманні выручкі па кожным гандлёвым або іншым аб'екце за сваю дзейнасць за папярэдні каляндарны год у памеры больш за 7500 (ранней — 15000) базавых велічынь, па аб'екце сістэмы спажыўкааперацыі — больш за 15000 (30000), аб'екце бытавога абслугоўвання насельніцтва — больш за 3750 (7500) і пры стварэнні аб'ектаў, размешчаных у райцэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання, абласных цэнтрах і г. Мінску абавязаны ўстанавіць плацёжны тэрмінал у:

•      рознічных гандлёвых аб'ектах, якія размешчаны ў капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), акрамя тых, што адносяцца да перасоўных сродкаў разнаснога гандлю, а таксама гандлёвых аб'ектах сістэмы спажыўкааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх продаж тавараў ажыццяўляе адзін прадавец, у павільёнах з гандлёвай залай, магазінах-складах;

 

•      стацыянарных гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання (за выключэннем размешчаных ва ўстановах агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных агульнаадукацыйных школах (спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах);

 

•      аб'ектах бытавога абслугоўвання насельніцтва (акрамя размешчаных у сельскіх населеных пунктах, з колькасцю работнікаў, што непасрэдна аказваюць бытавыя паслугі, не больш за 3 у адну змену).

 

Пры гэтым колькасць плацёжных тэрміналаў павінна складаць у адносінах да ліку касавага абсталявання ўказаных аб'ектаў 100%.

З улікам работы па ўдасканаленні механізму кантролю за прыёмам наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем касавага абсталявання тэрмін па яго замене (зарэгістраванага ў падатковым органе) пасля заканчэння 6-ці год з даты першай рэгістрацыі прадоўжаны да 01.10.2015 г., каб скараціць выдаткі суб'ектаў гаспадарання.

 

Т. БАСАКОВА, старшы дзяржаўны падатковы інспектар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.