Не покупайте машину по доверенности!

Даверанасць гэта пісьмовае ўпаўнаважанне, якое выдае адна асоба другой для прадастаўлення перад трэцімі асобамі. Афармляючы яе, вы толькі надзяляеце сваімі правамі іншага чалавека (напрыклад, права валодаць, карыстацца і распараджацца машынай, якая належыць вам на праве ўласнасці; права атрымліваць вашу пенсію і інш.) і толькі на пэўны час (не больш за 3 гады).

 

Чаму пры пакупцы машыны не рэкамендуецца браць даверанасць ад прадаўца? Па-першае, пры выдачы даверанасці не адбываецца пераход права ўласнасці на аўто. Прадавец як быў яе ўладальнікам, так ім і застаецца. Пакупнік будзе дзейнічаць толькі ад яго імя.

 

Пасля заканчэння 3-х гадоў даверанасць губляе сваю сілу, вы проста не зможаце ёй распараджацца. Патрэбны страхоўка і тэхагляд, а для гэтага неабходны новы дакумент. А што, калі ўладальнік пераехаў і яго адрас вы не ведаеце? І гэта толькі адна з праблем, з якой вы можаце сутыкнуцца!

 

А яшчэ адна — даверанасць спыняе сваё дзеянне, калі той, хто яе выдаў, памірае (у нашым выпадку — прадавец). Дакумент аўтаматычна губляе юрыдычную сілу і цяпер нашчадкі прадаўца могуць заявіць пра свае правы на вашу машыну. І гэта будзе законна. Грамадзянін, які выдаў даверанасць, можа ў любы час яе адмяніць.

Але выхад ёсць! Трэба аформіць купленую машыну ў ДАІ, заключыць дагавор куплі-продажу ў натарыўса. Дзяржаўная пошліна пры яго засведчанні складзе 500 тыс. рублёў + 35000 за дадатковыя платныя паслугі. Падарыць машыну блізкаму роднаму (бацькам, дзецям, мужу ці жонцы, роднаму брату або сястры, унукам, дзеду, бабулі, усынавіцелю або ўсыноўленым дзецям) — 200000 рублёў+35000 рублёў за дадатковыя платныя паслугі.

 

Для параўнання: пры засведчанні даверанасці, якая выдаецца для дзеяння з правам выезду за межы РБ, спаганяецца дзяржпошліна ў 300000 рублёў, без права выезду за межы РБ — 200000 рублёў, калі яна выдаецца блізкаму роднаму — 100000 рублёў + 25000 за дадатковыя платныя паслугі.

Выбар за вамі!

 

А. БУЛАЎСКАЯ,

дзяржаўны натарыўс.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.