Авторизация
 

Забеспячэнне палівам

Міністэрства фінансаў сумесна з Міністэрствам эканомікі разгледзелі прымяненне пастановы, якая прадугледжвае парадак забеспячэння насельніцтва цвёрдымі відамі паліва па фіксаваных рознічных цэнах.

—   Права на набыццё цвёрдых відаў паліва па ўстаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам фіксаваных цэнах маюць толькі грамадзяне РБ, або і тыя, хто часова зарэгістраваны ў РБ, ці мае від на жыхарства? У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ ад 7 верасня 2007 года №413 "Аб удасканаленні сістэмы грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання" рэгістрацыя ажыццяўляецца па месцы жыхарства і месцы знаходжання, ці маюць права на набыццё цвёрдых відаў паліва  па фіксаваных рознічных цэнах грамадзяне, зарэгістраваныя па месцы знаходжання?

—   Скарыстацца такой паслугай могуць грамадзяне, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі РБ і зарэгістраваны па месцы жыхарства ў аднакватэрным жылым доме або кватэры ў блакіраваным доме.

—   А калі ў іх ёсць асобнае індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне (два катлы), адзін працуе на газе ці электрычнай энергіі, другі на цвёрдых відах паліва?

—   Згодна пастановы, на гэта маюць права грамадзяне, калі іх жыллё не падключана да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння ад цеплаэлектрацэнтраляў, групавых (квартальных) і раённых кацельняў і ў якіх ёсць: пячное (вадзяное, паравое) ацяпленне незалежна ад наяўнасці або адсутнасці іншага індывідуальнага абсталявання; індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне, якое працуе з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва, незалежна ад наяўнасці іншага ацяпляльнага абсталявання; індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне, якое працуе на цвёрдых відах паліва і газе (электрычнай энергіі).

Пры гэтым устаноўлены межавыя нормы водпуску цвёрдых відаў паліва на адно домаўладанне ў каляндарным годзе. Адзін гаспадар —  адзін дом.

Паколькі, згодна з пунктам 2 Палажэння, палівазабяспечваючымі арганізацыямі з'яўляюцца не толькі філіялы ўнітарных камунальных прадпрыемстваў, але і дзяржаўныя лесагаспадарчыя ўстановы, а таксама іншыя юрыдычныя асобы, узнікае пытанне: хто павінен выпісваць паліўную кніжку спажыўцу?

 

— Пры наяўнасці на тэрыторыі адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі некалькіх палівазабяспечваючых арганізацый улік чарговасці на атрыманне цвёрдых відаў паліва спажыўцамі, а таксама аб'ём іх водпуску ажыццяўляецца арганізацыяй, вызначанай аблвыканкамам.

 

І. ШУНЬКО,

намеснік міністра фінансаў.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта