Авторизация
 

Клопат пра людзей

За мінулы год наша прадстаўніцтва сабрала па дагаварах медыцынскага страхавання толькі 346 млн. рублёў узносаў. Гэта няшмат. Перабольшвае добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў непасрэдна саміх грамадзян 65% і гэты ж від ад прадпрыемстваў 15,7%. Перспектыўнае добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў склала толькі 11,4%. Зусім не развіта рэпрадукцыйнае добраахвотнае страхаванне жанчын і немаўлятак.

 

На пачатак года ў нас дзейнічала 5546 дагавароў асабістага страхавання, летась іх паболела толькі на 200. Прычына ў тым, што мала было жадаючых падоўжыць тэрмін дагавароў. Пакуль людзі больш клапоцяцца пра бяспеку машын і кватэр, чым пра ўласнае здароўе, здароўе блізкіх і родных. Ды і ў кіраўнікоў падобны падыход, летась 15 суб'ектаў гаспадарання адмовілася падоўжыць дагаворы асабістага страхавання сваіх супрацоўнікаў ад няшчасных выпадкаў, хаця сумы выплат даказваюць неабходнасць гэтага. Так, у 2012 годзе па добраахвотным асабістым страхаванні зроблены 403 выплаты на 163,5 млн. рублёў, што склала 53,3% сабраных узносаў. Кожны выпадак ацэнены больш чым у 400 тысяч.

 

Сёлета сярэдняя сума, на якую заключаліся дагаворы страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў, павялічылася з 9,6 да 13,8 млн. рублёў. Гэта дазваляе забяспечыць людзей належнай абаронай.

Калі страхаванне ад няшчаснага выпадку і захворванняў патрэбна, каб аднавіць страчаны даход у сувязі з непрацаздольнасцю, то добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў прама звязана з прафілактыкай здароўя кожнага. Такі сегмент у нас толькі пачынае развівацца. Яго можна параўнаць са зразумелым нам страхаваннем аўтамабіляў "поўнае КАСКА". За год ім ахоплена 126 чалавек, сабрана 40 млн. рублёў. Пры тым 63 грамадзяніны заплацілі 24 мільёны за сябе і сваіх дзяцей-студэнтаў, якія вучацца ў Віцебску і Мінску. 15,8 мільёна паступіла ад юрыдычных асоб, якія застрахавалі 63 работнікаў. Гэта ААТ "Чэрасы", "Туркова", ВУПКУ "Міёрскі", УП ЖКГ. Іх работнікі скарысталіся паслугамі абласных дыягнастычнага цэнтра, кардыялагічнага дыспансера, клінікі медуніверсітэта і іншых устаноў аховы здароўя. Высакаякасную медыцынскую дапамогу атрымалі 77 чалавек на 13,6 млн. рублёў. Акрамя гэтага ў прадстаўніцтве разглядаецца пытанне аб выдзяленні пэўных сум на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны, медпрэпаратаў, інструментаў і абсталявання. Ужо летась ААТ "Мікалаёўскі" і "Туркова" выдзелена адпаведна 4,5 і 3 мільёны рублёў, што склала 50% заплачаных узносаў.

 

На жаль, ад нашых прапаноў аб медстрахаванні работнікаў адмовілася кіраўніцтва мясакамбіната, не падоўжылі дагавары філіялы ККЗ "Цітова" і "Павяцце", ААТ "Папшулі" і "Узмёнскі край", хаця для юрыдычных асоб страхавыя ўзносы па гэтай пазіцыі адносяцца на сабекошт прадукцыі, па іх не налічваюцца ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

 

Адзначу, што добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў (яго кошт ад 400 тыс. рублёў на чалавека для юрыдычных асоб і ў два разы больш для фізічных) па амбулаторна-паліклінічнай праграме не патрабуе накіравання паліклінікі, забяспечвае гадавую кансультацыю, гарантуе самастойны выбар лячэбнай установы і пазачарговае абслугоўванне ва ўрача, індывідуальны падыход, тэрміновасць лабараторных даследаванняў і іншае. А платных паслуг і ў нашай цэнтральнай раённай бальніцы дастаткова. Яшчэ магчыма правядзенне прафілактычнай вакцынацыі супраць грыпу, прафаглядаў, экстранай стаматалагічнай дапамогі і іншага.

 

Адным словам, на медыцынскае страхаванне варта звярнуць увагу. Неабходна і далей развіваць супрацоўніцтва мясцовых устаноў аховы здароўя і прадстаўніцтва Белдзяржстраху па абароне здароўя жанчын і немаўлятак.

 

І. КРУК, дырэктар

прадстаўніцтва

Белдзяржстраху

па Міёрскім раёне.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта