Технические регламенты

З 1 ліпеня 2012 года ў адносінах прадукцыі лёгкай прамысловасці ў Беларусі дзейнічаюць тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза ТР ТС 007/2011 "Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў" і ТР ТС 017/2011 "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці".

 

Першая група ўключае адзенне, вырабы з тэкстылю, скуры і футра, трыкатажныя і гатовыя штучныя тэкстыльныя, абутак і скуранагалантарэйныя вырабы, каляскі дзіцячыя і веласіпеды, выдавецкую кніжную і часопісную прадукцыю, школьна-пісьмовыя прыналежнасці.

 

Да другой групы адносяцца матэрыялы тэкстыльныя, адзенне і вырабы швейныя і трыкатажныя, пакрыцці і вырабы дывановыя машыннага спосабу вытворчасці, вырабы скурагалантарэйныя, тэкстыльна-галантарэйныя, лямец, фетр і нятканыя матэрыялы, абутак, футра і вырабы з яго, скура і скураныя, скура штучная.

 

Указаныя рэгламенты ўстанаўліваюць правілы абарачэння прадукцыі лёгкай прамысловасці на рынку, агульныя патрабаванні бяспекі і да канкрэтнай прадукцыі, маркіроўкі, да пацвярджэння адпаведнасці тавару.

Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці ажыццяўляецца ў форме дэкларыравання або сертыфікацыі.

 

Па ТР ТС 007/2011 абавязковай сертыфікацыі належаць вырабы першага слою (якія маюць непасрэдны кантакт са скурай чалавека) — бялізнавыя трыкатажныя і з тэкстыльных матэрыялаў, пасцельная бялізна, вырабы панчошна-шкарпэткавыя трыкатажныя, летнія галаўныя ўборы трыкатажныя і з тэкстыльных матэрыялаў; адзенне і вырабы другога слою (свабоднае адзенне, якое закрывае шыю і запясці. Напрыклад, вадалазка) з тэкстыльных матэрыялаў і скуры для дзяцей да 1 года; адзенне і вырабы 3-га слою (верхняе адзенне) трыкатажныя, з тэкстыльных матэрыялаў і скуры да 1 года, адзенне, вырабы і галаўныя ўборы з меху для дзяцей да 1 года, абутак, акрамя валянага з грубай поўсці.

 

Згодна ТР ТС 017/2011 абавязковай сертыфікацыі належаць толькі вырабы бялізнавыя, гарсэтныя, купальныя, пасцельная бялізна, панчошна-шкарпэткавыя  першага слою.

Астатнія віды прадукцыі лёгкай прамысловасці, у тым ліку для дзяцей і падлеткаў, належаць дэкларыраванню адпаведнасці і рэалізуюцца з дэкларацыямі аб адпаведнасці вытворцы або прадаўца.

У выніку маніторынгу, які праводзіла РУП "Полацкі ЦСМС" у 2012-2013 гг. выяўлена, што ІП-плацельшчыкі адзінага падатку не захоўваюць устаноўленыя патрабаванні пры рэалізацыі прадукцыі лёгкай прамысловасці, у тым ліку дзіцячага асартыменту.

 

Так, маркіроўка дзіцячага адзення была ці на замежнай мове ці ўвогуле не ўтрымлівала інфармацыю аб краіне, дзе яна выпушчана, вытворцы і яго месцазнаходжанні, назве вырабу і даце выпуску, складзе сыравіны, памеры, сімвалах па доглядзе за рэчамі. Вырабы для нованароджаных і бялізна для дзяцей да 1 года не суправаджаліся інфармацыяй "Папярэдняе мыццё абавязковае".

Каляскі дзіцячыя не мелі інструкцыі па прымяненні, а таксама па мантажы, устаноўцы, рэгуляванні, бяспечным выкарыстанні і захоўванні. Адсутнічала інфармацыя аб гарантыйным тэрміне іх эксплуатацыі.

Ідэнтыфікаваць такую прадукцыю немагчыма, яна не мае дакументаў, якія пацвярджаюць яе адпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў, а таксама закона "Аб абароне правоў спажыўцоў".

 

А. ШАСТАКОЎ,

в. а. дырэктара РУП

"Полацкі ЦСМС".

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.