Авторизация
 

У раёне склалася не простае становішча: усё больш праблемным становіцца пытанне забеспячэння насельніцтва палівам, бо з гэтай задачай не спраўляюцца лясгас і паліўзбыт, а пры тым кустоўем зарастаюць прыдарожныя палосы, пакінутыя сядзібы, меліярацыйныя каналы і вымачкі на сельгасугоддзях. Займацца тут нарыхтоўкай паліва забараняе строгае прыродаахоўнае заканадаўства.

Аб тым, як развязаць гэты “гордзіеў вузел”, вялі размову з прадстаўнікамі прыродаахоўных органаў, землеўпарадкавальнай службы і лясгаса, кіраўнікамі сельскіх Саветаў старшыні райвыканкама І. В. Кузняцоў і раённага Савета Р. В. Парфёненка 22 верасня. Улічаны меркаванні ўсіх бакоў, каб без парушэння заканадаўства скіраваць у карыснае рэчышча мясцовую ініцыятыву. У бліжэйшы час будзе рэалізоўвацца наступная схема: райвыканкам прыме рашэнне, у якім вызначыць усе ўгоддзі хмызнякоў і “тапарняку” ўздоўж дарог, ля каналаў, на сельгасугоддзях і ў іншых месцах, якія належаць высечцы. Землекарыстальнікі павінны атрымаць у лясгасе лесасечныя білеты. Копіі гэтых дакументаў будуць перададзены ў Браслаўскую міжраённую інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету і ўручацца людзям, што зоймуцца высечкай хмызнякоў з мэтай нарыхтоўкі дроў асабіста для сябе. Адначасова гэтай справай будуць займацца гаспадаркі, якім неабходна абаграваць майстэрні, фермы, зернесушылкі і іншыя аб’екты.

Лясгас не толькі выпіша лесасечны білет, але і зробіць адвод угоддзяў. Землеўпарадкавальная служба вызначае землеўладальніка кожнага ўчастка. А каардынуюць усю работу старшыні сельскіх Саветаў. Да іх і неабходна звяртацца насельніцтву.

Землекарыстальнікі, а ў першую чаргу гэта дарожная служба і гаспадаркі, выдзяляюць хмызнякі для высечкі сваім работнікам і пенсіянерам, усім жадаючым з мінімальнай аплатай ці нават без яе. А задача жадаючых нарыхтаваць для сябе дровы—спілаваць і спарадкаваць усю драўніну, якая падыходзіць да гэтых мэт, аформіць яе таварна-транспартнай накладной, а рэшткі спаліць. Адным словам, навесці належны парадак.

Гэтую работу ўжо распачало ДРБУ-203. Дарожнікі выпісалі 6 лесасечных білетаў. Нарыхтоўку драўніны можна весці ўздоўж дарог Дзісна-Празарокі і на Шаркаўшчыну, Друя-Міёры, Міёры-Рускае Сяло, Каралеўскія-Лужкі, Апанасёнкі-Гваздова, Махіроўка-Наўгароды, Міёры-Вазаўнікі, Волкаўшчына-Снегі, Тычкі-Пераброддзе, Ідолта-Казакова, Паташня-Даўгінава, Барсукі-Новыя Крукі, Павяцце-Станулева, Чамяры-Вята, Латышы-Даўгінава, Старыя Крукі-Панізнікі і некаторых іншых. Больш таго, яны гатовы выдзеліць спецыялістаў з бензапіламі, каб спілаваць тоўстыя дрэвы. Да іх трэба звяртацца і ў тых выпадках, калі нарыхтоўка драўніны будзе ўяўляць небяспеку рухаючамуся транспарту.
Для ўсіх, хто мае патрэбу і сілы для самастойнай нарыхтоўкі паліва, з’явілася магчымасць на законных падставах і з мінімальнымі выдаткамі зрабіць гэта. Скарыстайцеся ёй.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта