Авторизация
 

Наша прадпрыемства забяспечвае цвёрдымі відамі паліва грамадзян, якія жывуць у дамах без цэнтральнага ацяплення і газу. За 8 месяцаў мы ўжо рэалізавалі 4655 тон торфабрыкету і 3127 кубічных метраў дроў, а заключаны дагаворы на пастаўку 6,5 тыс. кубічных метраў дроў па 43 тыс. рублёў за кожны і 6,2 тыс. тон брыкету па 136364 рублі. Між тым насельніцтву мы прадаем дровы па 24 тыс. рублёў за кубічны метр, а брыкет—па 70 тысяч, ільготнай катэгорыі 50-працэнтная скідка. На гэтыя мэты сёлета выдзелена 725 мільёнаў рублёў дзяржаўнай датацыі.
Дастаўляе дровы транспарт нашага філіяла і лясніцтваў. Пры тым лясніцтвы завозяць паліва па спісах сельскіх Саветаў ільготнай катэгорыі грамадзян па льготных цэнах, але колькасць такіх людзей абмежаваная і дакладна вызначана ў кожным сельсавеце.

На тэрыторыі нашага прадпрыемства пілуем дровы на цурбаны і па жаданню заказчыка можам іх пашчапаць.

Асноўны пастаўшчык торфабрыкету—ТБЗ “Бяльмонты”. Але пры недахопе яго, купляем паліва па папярэдняй аплаце вагонамі ў Старобіне і Усяжы.
З набліжэннем халадоў заклапочанасць людзей у забеспячэнні палівам прыкметна павялічылася, адчуваем гэта па імкліваму росту чаргі.

С. КРУК, дырэктар Міёрскага
філіяла абласнога ўнітарнага
прадпрыемства “Віцебскаблпаліва”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 178
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 619
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 80 067
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 336
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 437
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 583
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 апреля 2020
Александр, Иван, Макар, Павел, Ефрем

Именины 8 апреля 2020
Авраам, Василий, Гавриил, Степан, Алла, Анна, Лариса, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта