За сдачу комнаты — налог

З 25 студзеня  2013 года ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад  28 снежня 2012 г. № 241 "Аб устанаўленні ставак падаходнага падатку з фізічных асоб" змяніліся стаўкі падатку за здачу жылых памяшканняў у наём. Цяпер у Міёрах грамадзянам, якія здаюць жыллё кватарантам, давядзецца за кожны заселены пакой заплаціць падатак у 50000 рублёў, а ў сельскай мясцовасці 40000.

 

Грамадзяне, якія здаюць жылыя памяшканні ў наём, павінны ведаць:

-    трэба зарэгістраваць дагавор найму ў сельскім, гарадскім ці раённым выканаўчых камітэтах;

-    стать на ўлік у падатковай інспекцыі ў якасці плацельшчыка падаходнага падатку ў фіксаваных сумах;

-    з моманту заключэння дагавора найму абавязкова выплочваць фіксаваную стаўку падаходнага падатку незалежна ад таго, уносіць плату наймальнік за жылое памяшканне ці не;

-    выплата падаходнага падатку за здачу жылога памяшкання ў наём ажыццяўляецца штомесячна да 1 чысла. Напрыклад: за пражыванне кватаранта ў сакавіку падатак за здачу жылога памяшкання трэба заплаціць у лютым (да 1 сакавіка) і г. д.

 

За несвоечасовую выплату падатку налiчваецца пеня за кожны дзень пратэрміноўкі ў адпаведнасці з артыкулам 52 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. А за нявыплату падатку прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць адпаведна артыкула 13.6.

 

А. МАРОЗАВА,

дзяржаўны падатковы

 інспектар.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.