Авторизация
 

Ільготны крэдыт на жыллё

У сельгаспрадпрыемствах раёна каля 600 дамоў пабудавана за льготныя крэдыты "Белаграпрамбанка", якія трэба вяртаць. Цяпер гэтае жыллё службовае, але грамадзянам, якія ў ім пражываюць, прадастаўляецца магчымасць стаць яго ўласнікамі: яны могуць атрымаць у банку льготны крэдыт і перавесці "жыллёвы" банкаўскі крэдытны доўг сельгаспрадпрыемства на сябе. Такія крэдыты выдаюцца сельскім жыхарам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 года № 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтве жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях".

 

Трэба адзначыць два важныя моманты. Па-першае, сельгаспрадпрыемства само ўстанаўлівае цану продажу дома. Па-другое, магчыма, што частку крэдытнага доўгу, выдадзенага на будаўніцтва жылля, гаспадарка ўжо вярнула банку. У такім выпадку вяскоўцы, якія пажадаюць атрымаць дом ва ўласнасць, павінны будуць заплаціць сельгаспрадпрыемству розніцу кошту паміж пераводзімым на іх банкаўскім доўгам і ўстаноўленай цаной за дом. Гэтую суму можна будзе заплаціць  з растэрміноўкай да 10 гадоў і, прычым, яна застаецца фіксіраванай (не падлягае індэксацыі).  А вось рэштак нявыплачанага банку сельгаспрадпрыемствам "жыллёвага" доўгу пераводзіцца на грамадзяніна (праз афармленне льготнага крэдыту) на выгадных умовах: тэрмін пагашэння — да 20 гадоў; працэнтная стаўка — 3% гадавых (для шматдзетных сем'яў — да 40 гадоў з 1%-най гадавой стаўкай). Пагашэнне асноўнага доўгу і выплата працэнтаў ажыццяўляюцца штомесячна роўнымі долямі. Сем'ям, у якіх адзін з бацькоў пасля нараджэння другога дзіця (і наступных) з'яўляецца атрымальнікам дапамогі па доглядзе за малым ва ўзросце да 3 гадоў, на перыяд атрымання гэтай дапамогі прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па крэдыце.

 

Шматдзетным сем'ям аказваецца фінансавая дапамога дзяржавы ў пагашэнні льготнага крэдыту ў наступных памерах: пры наяўнасці траіх непаўналетніх дзяцей — 75% ад сумы крэдыту, пры наяўнасці чатырох дзяцей — 100%. Маладым сем'ям таксама аказваецца фінансавая дапамога дзяржавы пры наяўнасці або нараджэнні дзяцей.

 

Забеспячэннем пагашэння крэдыту з'яўляецца іпатэка (залог) жылля і паручыцельства не менш дзвюх фізічных асоб.

Сельскія жыхары, зацікаўленыя ў куплі займаемага службовага жылля, якое пабудавана за кошт ільготных банкаўскіх крэдытаў, павінны звярнуцца ў аддзяленне ААТ "Белаграпрамбанк" у г. Міёры.

 

Л. ХОВАН,

намеснік упраўляючага аддзялення

ААТ "Белаграпрамбанк"

у г. Міёры.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта