Авторизация
 

Падаткі і бюджэт

За 2012 год бюджэт раёна папоўніўся на 58,7 млрд. рублёў за кошт падаткаў і збораў ад 267 юрыдычных асоб, 247 індывідуальных прадпрымальнікаў і 11774 фізічных асоб. Удзельная вага паступленняў ад юрыдычных асоб склала 91,6%, а ад індывідуальных прадпрымальнікаў, якія стаяць на падатковым уліку ў нашым раёне, — 1,5 млрд. рублёў (2,6%), ад фізічных асоб (маёмасныя падаткі, зборы, пошліны, штрафы) — 5,8%. План выкананы на 100%. Пры тым падатковая інспекцыя вярнула з бюджэту 7,9 млрд. рублёў ААТ «Міёрскі мясакамбінат».

 

Асноўнай задачай падатковых органаў з'яўляецца выкананне даходнай часткі бюджэту. У ходзе яе рашэння забяспечваецца ўлік падатковых плацяжоў, якія паступаюць у добраахвотным парадку, а таксама спагнанне не выплачаных плацельшчыкамі падаткаў, збораў, пошлін у прымусовым парадку. Па стане на 1 студзеня 2013 года юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі не маюць запазычанасці па плацяжах у бюджэт. А вось "даўгі"11 фізічных асоб па выплаце маёмасных падаткаў склалі 900,8 тысячы рублёў і яны будуць спагнаны ў судовым парадку. Дарэчы, за 2012 год такім чынам было спагнана 1,1 млрд. рублёў або 1,9% ад агульных паступленняў. У выпадку невыканання падатковага абавязацельства да неплацельшчыкаў прымяняецца і такая працэдура, як прыпыненне расходных аперацый па рахунках у банках.

 

Пераважная частка даходаў бюджэту нашай краіны, якія кантралююцца падатковымі органамі, фарміруецца за кошт плацяжоў, што паступаюць у добраахвотным парадку. На жаль, на фоне агульнага росту падатковай культуры плацельшчыкаў сустракаюцца суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўхіляюцца ад своечасовай і ў поўным аб'ёме выплаты падаткаў.

 

Згодна з нормамі Указа ад 2009/10/16 № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" (са змяненнямі і дапаўненнямі) увага падатковых органаў канцэнтруецца на рабоце з суб'ектамі, якія ўяўляюць найбольшую рызыку.

 

За 2012 падатковая інспекцыя правяла 119 праверак суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку 49 планавых праверак. Па іх выніках дадаткова паступіла ў бюджэт 168,3 млн. рублёў. У параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года колькасць планавых праверак скарацілася на 25,8%, а няпланавых летась праведзена 40. Іх асноўная задача-спыненне падатковых правапарушэнняў, пра якія становіцца нам вядома. Крыніцамі паступлення такой інфармацыі з'яўляюцца дзяржаўныя органы, суб'екты гаспадарання і грамадзяне.

З прымяненнем метаду кантрольнай закупкі праведзена 26 праверак (65% ад агульнай колькасці пазапланавых тэматычных аператыўных праверак). У ходзе 24 з іх устаноўлены парушэнні парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў пры рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) за наяўны разлік і выкарыстання касавага абсталявання. У выніку канфіскавана з ценявога абароту тавара-матэрыяльных каштоўнасцей (тытунёвыя вырабы, спірт) на 18,7 млн. рублёў. Па рашэнні суда паступіла ў даход дзяржавы тавара-матэрыяльных каштоўнасцей на 17,1 млн. рублёў. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 96 асоб, сума штрафаў склала 50,8 млн. рублёў.

 

Аналіз вынікаў кантрольнай работы сведчыць, што асноўныя яе напрамкі, характэрныя для 2012 года, будуць захаваны і сёлета. Акрамя таго, асаблівая ўвага надаецца стратным арганізацыям, ілжэпрадпрымальніцкім структурам, ценявому сектару эканомікі.

 

М. ЛАКОТКА,

начальнік падатковай

інспекцыі па Міёрскім раёне.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта