Авторизация
 

Стань пайшчыкам — купі танней

Нядаўна ў раённай газеце была надрукавана рэклама адпаведнага зместу. Мы вырашылі, что чытачам будзе цікава даведацца пра адзін з прынцыпаў дзейнасці кааператыва, таму за каментарыямі звярнуліся да намесніка райспажыўтаварыства па кадрах Марыі Іосіфаўны РЫНКЕВІЧ.

Раскажыце, калі ласка, хто такі пайшчык?

—   Пайшчык — гэта член раённага спажывецкага таварыства, які валодае пэўнымі правамі і абавязкамі. Стаць ім можна з 16 гадоў. Звяртайцеся ў аддзел кадраў па тэл. 4-12-44 або да намесніка старшыні райспажыўтаварыства — 4-19-24.

 

Дарэчы, пайшчык мае пэўныя льготы: можа ўдзельнічаць у сходах, якія праводзяцца не радзей 1 разу ў год. Раней гэты прынцып быў вельмі распаўсюджаным, потым пра яго забыліся, і вось нядаўна (з лістапада 2012 года) для пайшчыкаў зноў прадугледжаны льготы.

 

Перавагі?

— Пайшчык атрымлівае скідкі, гэта 9% на харчовыя тавары і 16,67% на нехарчовыя. Згадзіцеся, выгада важкая. Напрыклад, халадзільнік у нас каштуе 8 млн. 200 тыс. рублёў. Скідка для пайшчыка — 1 млн. 370 тыс. руб. Атрымліваецца цана 6830 тыс. Або калі набываеце спальню: 10 млн. руб. — 1 млн. 670 тыс. руб=8 млн. 330 тыс. рублёў. Навошта ж пераплачваць?

 

Якія ўзносы неабходна заплаціць, уступаючы ў пайшчыкі?

— Уступны — 50 тыс. руб. і абавязковы паевы ўзнос 300 тыс. руб. Плаціць іх неабходна ў касу райспажыўтаварыства. Калі выходзіце з яго членаў, то абавязковы ўзнос вам вяртаюць. Для гэтага неабходна падаць заяву.

 

Дзе можна скарыстацца скідкай?

— Пакуль гэта аддзелы ўнівермага ў Міёрах (Дзіцячы свет, Адзенне, Галантарэя, Кнігі, Тавары для дома, Мэбля-бытавая тэхніка), у магазінах в. Язна (Удобный), Новы Пагост і г. Дзісна (Прамысловыя тавары), Будаўнік №1 і №2, Будаўнік у в. Пад'ельцы. Адкрыўся новы магазін "Родны кут" па вуліцы Кірава, дзе плануецца ўвесці штрых-код і будзе магчымасць разлічвацца спецыяльнымі пластыкавымі карткамі, якія атрымае бясплатна кожны пайшчык. Там можна набываць як харчовыя, так і прамысловыя тавары.

 

Колькі людзей ужо ўступілі ў пайшчыкі?

— На дадзены момант гэта 4200 чалавек, у асноўным вяскоўцы. Наша задача — прыцягнуць увагу новых людзей да гэтага.

З пайшчыкамі ўсё зразумела, а якую ж выгаду мае ад гэтага райспажыўтаварыства?

— На тавары, якія набываюць пайшчыкі (са скідкай) не налічваецца ПДВ. Расце тавараабарот, паколькі людзі ахвотней купляюць рэчы па ніжэйшым кошце. Атрымліваецца ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

 

Гутарыла

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 октября 2021
Денис, Дмитрий, Ефим, Иван, Лукьян, Афанасий, Семен

Именины 27 октября 2021
Игнатий, Кузьма, Максимилиан, Михаил, Назар, Николай, Петр, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта