Авторизация
 

Паліва дастаткова

Наш сённяшні субяседнік — дырэктар раённага філіяла "Віцебскаблпаліва" Сяргей Мікалаевіч Крук. Рэдакцыя папрасіла яго праінфармаваць нашых чытачоў пра забеспячэнне насельніцтва торфабрыкетам і дрывамі.

 

—   Райпаліўзбыт летась прадаў насельніцтву 8600 тон торфабрыкету і 4516 кубічных метраў дроў, задаволены патрэбы 2700 домаўладанняў, 320 ільготнікаў. Сёлета ў забеспячэнні палівам насельніцтва адбыліся некаторыя змяненні. У адпаведнасці з пастановай урада №1028 ад 9.11.2012 г. устаноўлены межавыя нормы яго водпуску па фіксаваных рознічных цэнах на домаўладанне за каляндарны год: торфабрыкету — 3,5 тоны, дроў — 4,9 куб. метра. Права набыць цвёрдыя віды паліва маюць грамадзяне, якія зарэгістраваны ў жылых дамах, што маюць пячное (вадзяное) ацяпленне, не падключаны да сістэм цэнтралізаванага цеплазабеспячэння і газу.

Спажыўцы, якія маюць паліўныя кніжкі (гэта тыя, хто ў 2012 годзе атрымліваў паліва праз нашу арганізацыю) даведкі не прадастаўляюць, яны могуць па тэлефоне заказаць неабходны від паліва, спаслаўшыся на нумар кніжкі. Для льготнікаў патрэбны даведка сельскага Савета ці УП ЖКГ па месцы жыхарства аб складзе сям'і, копія пасведчання аб інваліднасці і заява.

 

Цяпер дзяржава аплачвае значную долю торфабрыкету: на заводзе цана тоны гэтага паліва 450 тыс. рублёў, а насельніцтва да 1 сакавіка будзе плаціць толькі 148600 рублёў. Таму яно карыстаецца вялікім попытам. Ды яшчэ цеплааддача амаль у два разы большая, чым у дроў, патрэбна менш месца для складзіравання, павялічваецца час гарэння.

 

З мэтай паляпшэння якасці паліва торфабрыкетны завод у вясенне-летні перыяд на працяглы час становіцца на рэканструкцыю. Каб не стварыць ажыятажны попыт, прашу не адкладваць пытанні забеспячэння брыкетам на летнія месяцы, заказвайце паліва цяпер. Зараз торфабрыкетны завод працуе на поўную магутнасць, пастаўкі паліва не абмежаваны. На 1 лютага цана тоны складала 148600 рублёў, а для льготнікаў — нават 74300. Ёсць рэзон атрымаць вызначаныя для вас 3,5 тоны.

Улічыце, што ў другім квартале пастаўкі брыкету будуць абмежаваны, чакаецца павелічэнне рознічных цэн.

Таму тэрмінова рабіце заяўкі па тэл. 4-04-17; 4-22-94; 4-19-68.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта