Домашняя бухгалтерия

Для таго, каб весці дамашнюю бухгалтэрыю самастойна, дастаткова ўмець карыстацца хаця б алоўкам. Галоўнае улічыць усе выдаткі і сістэматызаваць іх калі не разбіць на групы, будзе складана параўнаць адзін месяц з другім. Такое планаванне скарачае расходы ў сярэднім на 30%.

 

Расстаўце прыярытэты. Адразу зразумееце, што можна лёгка зэканоміць на   прыемных і непрадбачаных пакупках.

Ад 10 да 30% усіх даходаў пакідайце ў НЗ (недатыкальны запас). Траціць яго нельга ні пры якіх абставінах. Псіхолагі раяць рабіць гэта ў дзень заробку. Грошы адкладваюць на жыццё, калі страціце работу.

Не фінансуйце свае шкодныя звычкі. Адмоўцеся ад лішняй пачкі цыгарэт або пірожнага да чаю.

 

Насіце з сабою толькі частку грошай, каб не мець магчымасці спакусіцца і купіць нешта непрадбачанае і непатрэбнае.

Завядзіце кашалёк для драбязы. У канцы месяца, калі пачнеце лічыць дні да заробку, гэта “заначка” можа добра выручыць.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.