Помощь на детей

Сёлета з 1 студзеня ўступіў у сілу новы Закон “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Каменціруе гэты дакумент начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама    Т. М. РЫМША.

 

Якія віды дапамог цяпер аказваюцца насельніцтву?

—   У адпаведнасці з новым Законам прызначаюцца дзяржаўныя дапамогі па мацярынстве, сямейныя, па часовай непрацаздольнасці, па доглядзе за дзіцяці.

Да дапамог па мацярынстве адносяцца выплаты па цяжарнасці і родах; а таксама жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці.

 

Сямейныя дапамогі звязаны з нараджэннем дзіцяці; па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў; а яшчэ на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаны Законам; на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана вірусам імунадэфіцыту чалавека; па доглядзе за дзіцяці-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.

 

Які памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці?tc "Які памер дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці?"

—Яна прызначаецца і выплочваецца на кожнае дзіця аднаразова пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) на першынца—у памеры 10-разовай найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму, якая дзейнічае на дату нараджэння немаўляці; на другога і наступных — у памеры 14-разовай найбольшай велічыні БПМ.

Велічыня дапамогі сёлета ў студзені на першае дзіця складае 8800300 рублёў, на другое і наступных — 12320420 рублёў.

Што змянілася ў прызначэнні і выплаце дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў?tc "Што змянілася ў прызначэнні і выплаце дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў?"

— Асноўныя змяненні адносяцца да прызначэння і выплаты гэтай дапамогі. Па-першае, сёлета з 1 студзеня яна вылічваецца, зыходзячы з велічыні сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал у наступным парадку: за перыяд з 1 да 31 студзеня прымяняецца сярэднямесячны заробак за трэці квартал мінулага года, з 1 лютага да 30 красавіка — за чацвёрты квартал 2012 года. Велічыня дапамогі пералічваецца з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня, 1 лістапада ў сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы. Калі гэты заробак паменшыўся, дапамога будзе налічвацца ў ранейшым памеры.

 

Па-другое, велічыня дапамогі дыферэнцыруецца цяпер у залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця яна складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных — 40%, на дзіця-інваліда — 45% сярэднямесячнага заробку незалежна ад чарговасці нараджэння ў сям’і.

 

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднямесячная заработная плата работнікаў па краіне за трэці квартал 2012 года склала 4037686 рублёў. Адпаведна памер дапамогі па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў на перыяд з 1 студзеня да 31 студзеня складае на першае дзіцяці 1413190 рублёў, на другое і наступных — 1615070 рублёў, на дзіця-інваліда — 1816960 рублёў.

З 1 студзеня 2013 года адменены надбаўкі да дзяржаўных дапамог па доглядзе за дзіцяці да 3-х гадоў і на дзяцей звыш 3-х гадоў.

 

Пры якіх відах занятасці дапамога па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў выплочваецца ў памеры 50%?

— Адменена норма выплаты дапамогі ў 50% пры афармленні дзіцяці ва ўстанову, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі.

Дапамога па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў прызначаецца і выплочваецца ў памеры 50% ад устаноўленай велічыні, калі асоба, якая ажыццяўляе догляд за малым ва ўзросце да 3-х гадоў, працуе на ўмовах поўнага рабочага часу, няпоўнага рабочага часу (больш палавіны месячнай нормы рабочага часу) у аднаго ці некалькіх наймальнікаў; або на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш палавіны месячнай нормы месячнага часу) і адначасова выконвае работу на даму ў аднаго ці некалькіх наймальнікаў; выконвае работу на даму больш чым у аднаго наймальніка; выконвае работу па грамадзянска-прававому дагавору, прадметам якога з’яўляецца аказанне паслуг, выкананне работ і стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці; з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам; ажыццяўляе прадугледжаныя заканадаўчымі актамі віды рамеснай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка; атрымлівае пасляВНУзаўскую адукацыю ў дзённай форме і атрымлівае стыпендыю; праходзіць падрыхтоўку ў клінічнай ардынатуры ў вочнай форме.

 

Што змянілася ў прызначэнні дапамог на дзяцей, якім больш 3-х гадоў?

— З 1 студзеня 2013 года выключаны дапамогі на дзяцей, якім больш 3-х гадоў, што прызначаюцца з улікам сукупнага даходу сям’і.

 

Якія сем’і з 1 студзеня 2013 года маюць права на атрыманне дапамогі на дзяцей, якім больш 3-х гадоў?

— Дапамога на дзяцей, якім больш 3-х гадоў, прызначаецца асобным сем’ям незалежна ад іх даходаў.

 

Права на такую дапамогу маюць маці (мачаха) ці бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель) пры выхаванні імі дзіцяці, якое не знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні, калі ў сям’і выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, якое інфіцыравана вірусам імунадэфіцыту чалавека; бацька (айчым) ці ўсынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца ваеннаслужачымі тэрміновай ваеннай службы; абодва бацькі (маці і бацька, мачаха, айчым) у поўнай сям’і або адзіны з бацькоў у няпоўнай, усынавіцель (удачарыцель) з’яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы, а  таксама калі адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам І-ай групы, а другі даглядае яго і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.

 

Дапамога на дзяцей старэй 3-х гадоў з асобнай катэгорыі сем’яў прызначаецца на кожнае дзіця ў памеры 50% найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму, а на дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў—у 70% найбольшай велічыні БПМ. У студзені 2012 года велічыня дапамогі складае 440020 рублёў, на дзіця-інваліда — 616020 рублёў.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.