Авторизация
 

Не сячыце!

Самавольная ці бескантрольная высечка малодзенькіх хваёвых дрэўцаў  прычыняе шкоду прыродзе і эканоміцы. Работнікі дзяржаўнай лясной аховы ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” і дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама іншых праваахоўных служб у апошнія тыдні гэтага года і пачатку новага будуць праводзіць спецыяльныя рэйды, дзяжурствы на дарогах з мэтай выяўлення парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства.

 

Нагадаю, што набыць хваінкі без рызыкі быць аштрафаванымі можна ў лясніцтвах і на кірмашах. Рэалізацыйная цана на дрэўцы залежыць ад іх велічыні і месца продажу: вышынёй да 1 метра — 25000 рублёў у лясніцтве і 30000 на кірмашы, ад 1 да 2 м — 33000 (40000) руб., ад 2 да 3 м — 50000 (67000), ад 3 да 4 м — 73000 (95000), ад 4 да 5 м — 110000 (155000), звыш 5 м — 215000 руб. (у лясніцтвах).

 

Незаконная высечка дрэўцаў  абыдзецца значна даражэй: фізічным асобам давядзецца заплаціць штраф да 50 базавых велічынь, індывідуальным прадпрымальнікам — да 200, юрыдычным асобам — да 300 БВ.

 

Дарэчы, забараняецца перавозіць навагодніх “прыгажунь” без дазваляючых дакументаў. Адсутнасць касавага чэка ці таварнай накладной пагражае штрафам фізічнай асобе да 30 БВ, індывідуальнаму прадпрымальніку — да 100, юрыдычнай асобе — да 500 БВ. Памер адной базавай велічыні цяпер 100 тысяч рублёў.

 

Лясгас просіць грамадзян у выпадку выяўлення фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства інфармаваць аддзел аховы і абароны лесу ДЛГУ “Дзісненскі лясгас” па тэл. (8-02152)-3-75-28, 3-73-84, 3-73-94 ці паведамляць пра гэта ў бліжэйшыя лясніцтвы.

 

Д. ЛЕАНОВІЧ,

інжынер па ахове

і абароне лесу ДЛГУ

“Дзісенскі лясгас”.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 381
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 669
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 048
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта