Авторизация
 

Пры атрыманні наяўных грашовых сродкаў або правядзенні безнаяўнай аплаты з дапамогай банкаўскай пластыкавай карткі пільна сачыце за адпаведнасцю ўказанай вамі сумы і лічбы на чэку.

Пры правядзенні аперацый у магазінах, прадпрыемствах грамадскага харчавання не выпускайце картку з поля зроку пасля перадачы яе абслугоўваючаму персаналу. Пры гэтым касір можа запатрабаваць падпісаць чэк і нават прад’явіць пашпарт. Аднак ён не павінен праводзіць вашу картку праз счытваючае прыстасаванне больш аднаго разу. Другая спроба можа мець на мэце несанкцыяваны доступ да персанальных дадзеных. І зноў: пры наборы ПІН-кода пераканайцеся, што пабочныя людзі яго не заўважаць.

Калі адмовіліся ад пакупкі пасля яе аплаты карткай, патрабуйце адмены аперацыі і атрымайце раней аформлены карт-чэк разам з карт-чэкам на адмену.
Калі праводзіце безнаяўную аплату ў інтэрнэце, не адказвайце на электронныя пісьмы, у якіх ад імя банка, іншых арганізацый ці грамадзян просяць прадаставіць персанальную інфармацыю, у тым ліку рэквізіты банкаўскай карткі ў мэтах іх абнаўлення ці рэгістрацыі. Па тэлефоне высветліце сапраўднасць пісьма.
Для аплаты тавараў праз інтэрнэт лепш выкарыстоўваць асобную банкаўскую картку. Сачыце за правільнасцю адрасоў інтэрнэт-сайтаў пры пакупцы. Звяртайцеся ў вядомыя вам кампаніі, перад аплатай тавара ўважліва вывучыце ўмовы прапануемага пагаднення.

Ніколі не паведамляйце свой ПІН-код пры заказе тавараў па тэлефоне ці па пошце.

Здзяйсняйце інтэрнэт-пакупкі толькі са свайго камп’ютэра, які трэба абараніць антывірусным ліцэнзаваным праграмным забеспячэннем.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта