Тут прапаноўваюцца для наведвальнікаў кнігі, электронныя дакументы (дыскі). Істотным попытам карыстаюцца аформленыя 4 папкі—“Працоўнае заканадаўства: “Вы пыталіся—мы адказваем”, “Пенсіі і льготы: кансультацыя юрыста”, “Усё аб крэдытах”, “Мясцовыя органы ўлады—у дзеянні”. Дарэчы, матэрыялы сістэматычна абнаўляюцца.
Тут жа аформлены і дзейнічае стэнд прававой інфармацыі. У камп’ютары знаходзіцца заканадаўчая база “Эталон” Рэспублікі Беларусь. Каля 200 экземпляраў літаратуры на прававую тэматыку здольны забяспечыць попыт чытачоў, прапанаваць адказы на цікавячыя іх пытанні.