Авторизация
 

Ці быць дыферэнцыяцыі?

За 15 верасня  быў змешчаны артыкул “Колькі будзе каштаваць кілават?” Цяпер бытавыя спажыўцы электрычнасці пакрываюць толькі 20% затрат на яе вытворчасць Для таго, каб захаваць канкурэнтаздольнасць рэальнага сектара эканомікі краіны, стымуляваць насельніцтва выкарыстоўваць энергію рацыянальна, прапанаваны два варыянты фарміравання дзяржаўнай тарыфнай палітыкі па аплаце электрычнай энергіі для насельніцтва да ўзроўню, які забяспечвае поўную кампенсацыю затрат на гэты від паслуг.

 

Першы варыянт прадугледжвае ўкараненне дыферэнцыраванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння ў залежнасці аб’ёмаў спажывання. Другі — захаванне дзеючай сістэмы разлікаў з паэтапным больш інтэнсіўным павышэннем да 2015 года тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва.

Ва ўсім свеце за электраэнергію плацяць столькі, колькі яна каштуе. У нас энергію не эканомяць. Галоўная задача дыферэнцыяцыі аплат — стымуляванне грамадзян да эканомнага выкарыстання рэсурсаў.

Работнікі рэдакцыі апыталі дзесяткі жыхароў райцэнтра і не толькі, цікавіліся іх думкамі па гэтай праблеме. Вось варыянты адказаў.

-      Няхай застаецца цяперашняя сістэма, без устанаўлення лімітаў.

-      Будзе атамная электрастанцыя. Няўжо не хопіць для краіны электрычнай энергіі?

-      Індывідуальны падыход добра, толькі як яго ажыццявіць? Прыедуць дзеці з унукамі — сям’я павялічыцца, ад’едуць — зменшыцца. У гаспадароў будзе вялікая спакуса для ўтойвання сапраўднай колькасці насельнікаў.

-      Дыферэнцыяцыя з аднаго боку добра, а з другога — такая бюракратыя. Кантралюючая арганізацыя не асіліць аб’ёмы работы. Пойдуць скаргі.

-      Плату за электраэнергію варта павялічваць, але асцярожна і павольна.

-      Работнікам энерганагляду трэба звяртаць увагу на тых спажыўцоў, якія абагрэў электрычны робяць, у лазнях маюць электрапечы. Ёсць грошы — няхай плацяць, няма — пераходзяць на дровы, брыкет.

-      “Наеліся” лімітаў, чэргаў пры СССР.

-      Аплата электрычнай энергіі павінна ўвязвацца з даходамі насельніцтва.

За безлімітнае спажыванне выказваліся ўсе суразмоўцы.

 

Запісаў Л. КАСАТЫ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта