Авторизация
 

Збіраецеся на пенсію

Згаджаючыся на заробак “у канвертах”, вы пачынаеце жыць не па агульных правілах. Зніжаючы затраты на аплату працы і адыходзячы ад адлічэнняў у ФСАН, кіраўнікі арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі зніжаюць узровень сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў. Гэта значыць, пазбаўляюць дапамог па непрацаздольнасці, дастойнай пенсіі і магчымасці ўзяць у банку патрэбную суму крэдыту (яна налічваецца, зыходзячы з заробку, з якога заплочаны падатак) пры здзяйсненні буйных пакупак.

 

Памятайце, што пенсію, дапамогу па часовай непрацаздольнасці і страхоўку ў выпадку непрацаздольнасці дзяржава налічыць толькі з той сумы, якая была атрымана афіцыйна і з якой заплочаны абавязковыя страхавыя ўзносы. Таму ваша пенсія залежыць толькі ад вас.

 

Акрамя таго, калі вы сёння падманваеце дзяржаву, недаплочваеце падаткі і абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт — заўтра атрымае меншую пенсію пенсіянер, меншым будзе заробак у настаўніка, урача, ад якіх многае залежыць у вашым жыцці.

 

У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва зарэгістравана і стаіць на ўліку ў раёне ў якасці плацельшчыкаў страхавых узносаў 676 чалавек, з іх 247 індывідуальных прадпрымальнікаў. Большасць выплочвае ўзносы страхавыя і на прафесійнае пенсійнае страхаванне своечасова і поўнасцю. Аднак ААТ “АТП №15”, “Чэрасы”, ВУПКУ “Міёрскі”, філіял “Павяцце” маюць запазычанасць па бягучых плацяжах. З 1 лістапада 2011 года ўступіла ў сілу Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 10.10.2011 №98 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ ад 6 лістапада 2008 г. №160”. Згодна ёй у выпісках з індывідуальных асабовых рахункаў застрахаваных асоб адлюстроўваюцца перыяды няўплаты абавязковых страхавых узносаў. Яны не будуць улічаны ў стаж працы, калі чалавек афармляецца на пенсію. Адлічэнне страхавых узносаў на абавязковае пенсійнае страхаванне, сацыяльнае, прафесійнае пенсійнае бярэцца работадаўцам толькі з афіцыйнай заработнай платы.

 

Індывідуальныя прадпрымальнікі павінны былі абавязкова заплаціць страхавыя ўзносы за мінулы год у Фонд да 1 красавіка сёлета. Аднак і сёння ў даўжніках іх 6, сума складае 4305 тыс. рублёў. Афармляюцца справы для перадачы ў гаспадарчы суд.

Задумацца аб сваім будучым неабходна ўжо сёння!

 

Ф. ПЯТКЕВІЧ,

начальнік Міёрскага ФСАН.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта